Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства

Штогадова ў першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства.

Канцэпцыя дадзенага свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Сталіцамі свята былі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўль, Мсціслаўль, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў.

2017 год прыкметны тым, што менавіта ў гэты год спаўняецца 500 год беларускаму кнігадрукаванню.

6 жніўня 1517 года мысляр, вучоны і гуманіст-асветнік з Полацка Францыск Скарына надрукаваў свой пераклад “Псалтыра” на старабеларускай мове, паклаўшы, такім чынам, пачатак беларускаму і ўсходнеславянскаму кнігадрукаванню.

У 2017 годзе сталіцай свята, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў рамках Дня беларускага пісьменства, стане старажытны Полацк – родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.

У нашым універсітэце таксама праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя святкаваннню 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў рамках Дня беларускага пісьменства. Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставы літаратуры “Дух мудрасці і асветы” (абанемент № 1), “Крыніца ведаў, цуд бясконцы” (абанемент № 2), “Наша слова” (чытальная зала № 1).

 

Дадатковая інфармацыя