Галоўная

Галоўная Навіны

Ад масавых стартаў – да алімпійскіх вяршынь!

29-06-02
Установа адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” славіцца сваімі спартыўнымі традыцыямі і дасягненнямі. За апошнія 4 Алімпійскія цыклы (Афіны 2004, Пекін 2008, Лондан 2012, Рыа-дэ-Жанэйра 2016) два студэнты сталі Алімпійскімі чэмпіёнамі – Раман Петрушэнка, Артур Літвінчук. 10 студэнтаў універсітэта сталі прызёрамі Алімпійскіх гульняў, 20 – прызёрамі Чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Больш за 40 студэнтаў-спартсменаў з’яўляюцца членамі нацыянальных зборных Рэспублікі Беларусь па такіх відах спорту, як веславанне на байдарках і каноэ, акадэмічнае веславанне, грэка-рымская барацьба, лёгкая атлетыка, цяжкая атлетыка і іншыя.

 
 
 

Падрабязней...

З пярэдняга краю навукі

 29-06-01

У аўторак 27.06.2017 у 14.00 у 424 аўд. на кафедры тэарэтычнай фізікі і прыкладной інфарматыкі фізіка-інжынернага факультэта адбыўся семінар доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Георгія Сямёнавіча Міцюрыча на тэму “Фотаакустычная спектраскапія і тэрмааптычнае ўзбуджэнне гука бясселевымі светлавымі пучкамі”.

 

На семінары ў храналагічным парадку былі выкладзены этапы развіцця фотаакустыкі, яе сучасны стан і далейшыя перспектывы практычнага выкарыстання. Акцэнтавана асаблівая ўвага на магчымасці фотаакустычнага пераўтварэння бясселевых светлавых пучкоў для эндаскапічнай дыягностыкі злаякасных пухлін. Адзначаны ўклад Г.С. Міцюрыча і яго вучняў у развіццё фотаакустыкі. У семінары прынялі ўдзел студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі факультэта.

 

Падрабязней...

Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі

28-06-6

23 чэрвеня ў Мінску ў Палацы Незалежнасці адбыўся Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка. У ім прынялі ўдзел лепшыя студэнты вну краіны: пераможцы алімпіяд і конкурсаў, лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выдатнікі вучобы, актывісты маладзёжных арганізацый. 226 выпускнікоў з 51 вну краіны пачулі пажаданні ад Кіраўніка дзяржавы і развіталіся са студэнцкім жыццём.

 

 

Падрабязней...

Творчая сустрэча з Сяргеем Валянцінавічам Калеснікавым

20-06-1

На філалагічным факультэце ў рамках правядзення Тыдня рускага слова і ІХ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Тэкст. Мова. Чалавек” адбылася творчая сустрэча з Заслужаным артыстам Расійскай Федэрацыі, акторам тэатра і кіно Сяргеем Валянцінавічам Калеснікавым.

 

Шчырымі апладысментамі гледачы сустрэлі таленавітага артыста.

 

 

Падрабязней...

Дакрануцца да навукі

19-06-04

 

Для школьнікаў летняга аздараўляльнага лагера пры Цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і падлеткаў кафедрай тэарэтычнай фізікі і прыкладной матэматыкі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна была арганізавана сустрэча з прафесарам В.В. Шапялевічам на тэму “Галаграфія і эксперыментальныя задачы”. В.В. Шапялевіч расказаў школьнікам пра асаблівасці прафесіі настаўніка фізікі і інфарматыкі. У лабараторыі камп’ютарнага мадэлявання і тэхнічных сродкаў навучання была разгорнута невялікая экспазіцыя галаграм і захапляльных эксперыментальных задач. Дзеці з захапленнем выслухалі лекцыю пра адрозненні галаграфіі ад фотаздымка, паглядзелі галаграмы.




Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя