Галоўная

Галоўная Навіны

ЗАПРАШАЕМ ДА ЎДЗЕЛУ Ў КАНФЕРЭНЦЫІ!

Шаноўныя калегі!

Філалагічны факультэт і кафедра беларускай і рускай філалогіі УА МДПУ імя І.П.Шамякіна запрашаюць прыняць удзел у V Міжнародных Шамякінскіх чытаннях Пісьменнік – Асоба – Час”, якія адбудуцца 29 верасня 2017 года. 

Інфармацыйнае паведамленне

Семінар “Бяспечны летні адпачынак”

24-1-1

 23 мая ва ўніверсітэце адбыўся семінар “Бяспечны летні адпачынак”, асноўнай мэтай якога было прывіццё навыкаў бяспечных паводзінаў студэнцкай моладзі, выхаванне адказнага стаўлення да свайго здароўя.

 У сваім уступным слове сакратар ПА ГА БРСМ УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Процка Т.В. падкрэсліла актуальнасць і значнасць дадзенай сустрэчы.

 

Падрабязней...

“Філалагічны факультэт – школа”: новыя аспекты супрацоўніцтва

 
 
 

  На філалагічным факультэце існуюць даўнія традыцыі ўзаемадзеяння і творчага супрацоўніцтва з установамі адукацыі горада Мазыра. Адным з этапаў забеспячэння пераемнасці “школа – вну” стала ўрачыстае адкрыццё філіяла кафедры беларускай і рускай філалогіі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, у якім прынялі ўдзел: дырэктар ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра” Перапечына Н.Ф., дэкан філалагічнага факультэта Ісмайлава Л.В., загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Кураш С.Б., загадчык кафедры гісторыі і МВГ Сымановіч Т.М., дацэнты кафедры беларускай і рускай філалогіі Татарынава Т.І., Кузьміч У.В., старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Судзібор І.Л., старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Мілаш Г.А. Былі разгледжаны асноўныя накірункі і перспектывы супрацоўніцтва філалагічнага факультэта і ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра”.

Падрабязней...

VII Рэспубліканскі студэнцкі форум

12–14 мая студэнты нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел у VII Рэспубліканскім студэнцкім форуме на базе Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.А. Сухога. Дадзены форум праходзіць у Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы дабрачыннага італьянскага фонду “Дапаможам ім жыць” з 2010 года. Місія, якой прытрымліваюцца арганізатары форума, – аб’яднанне намаганняў італьянскіх сем’яў і беларускіх студэнтаў у рэалізацыі гуманітарных акцый на карысць дзяцей, якія патрабуюць увагі. У гэтым годзе ўдзельнікамі форума стала каля 150 студэнтаў з вну Беларусі.

Падрабязней...

Дыялог пакаленняў

12-4-110 мая ў рамках рэспубліканскага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі” на базе УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбыўся дыялог пакаленняў на тэму “Героі Мазыршчыны”. Спікерамі на дадзеным мерапрыемстве выступілі аўтары кнігі “Мазыршчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны”: Аляксандр Рыгоравіч Бобр (старшыня Мазырскай раённай ветэранскай арганізацыі) і Таццяна Ануфрыеўна Нікіціна (намеснік старшыні ветэранскай арганізацыі работнікаў універсітэта).

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя