Галоўная

Галоўная Навіны

Пераддыпломная практыка студэнтаў 4 курса

Завяршылася пераддыпломная практыка студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Руская мова і літаратура”. Базамі практыкі традыцыйна з’яўляюцца ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра”, ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Мазыра”, якія маюць высокакваліфікаваныя настаўніцкія кадры і добра абсталяваную матэрыяльна-тэхнічную базу. Практыка на філалагічным факультэце носіць дзвюхпрыступкавы характар: абедзве практыкі студэнты праходзяць у адной установе адукацыі, што дазваляе ім лепш адаптавацца ў педагагічным калектыве і вучнёўскім асяродку.

Падрабязней...

“Куратар года – 2017”

На працягу 2016/2017 навучальнага года ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна праходзіў конкурс сярод куратараў вучэбных груп "Куратар года – 2017". У конкурсе прымалі ўдзел куратары груп ад усіх факультэтаў нашага ўніверсітэта.

Удзельнікі конкурсу дзяліліся вопытам сваёй работы, стварыўшы партфоліа, у якім былі прадстаўлены дасягненні, узнагароды, публікацыі, аўтарскія праграмы, метадычныя і практычныя распрацоўкі, метадычная капілка, план ідэалагічнай і выхаваўчай работы куратара вучэбнай групы на 2016/2017 навучальны год, журнал куратара вучэбнай групы, праект па выхаваўчай рабоце і яго прэзентацыя. Таксама куратары прадаставілі свае вынікі ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях і семінарах. Завяршальным этапам конкурсу стаў створаны студэнтамі групы відэаролік на 4–5 хвілін “Наш куратар самы лепшы”.

Падрабязней...

Студэнцкі экалагічны атрад на пасадцы лесу

Хваля ссыхання сасны распаўсюдзілася па Гомельскай вобласці і Рэспубліцы Беларусь у цэлым.

Сасна – асноўная лесаўтваральная парода, якая падвяргаецца “караеднаму” ссыханню. Караед прыходзіць ужо на аслабленыя лясы. Паводле спецыялістаў, прычынай аслаблення з’яўляецца цэлы комплекс фактараў: павышэнне тэмператур, падзенне грунтовых вод, захворванні карнявой сістэмы, ураганныя вятры, лясныя пажары. Зеляніну дывана з верхавін соснаў разбураюць рыжыя плямы і голыя дзялянкі. Усё гэта датычыцца і лясоў Мазыршчыны. Вынік – лесаводы б’юць у набат.

Падрабязней...

“Настаўнікамі славіцца зямля…”: сустрэча студэнтаў з ветэранамі педагагічнай працы на філалагічным факультэце

06-2-1

Ва УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” значнае месца надаецца выкананню дзяржаўнай праграмы сацыяльнай абароны ветэранаў педагагічнай працы.

У Дзень настаўніка на філалагічным факультэце было арганізавана ўшанаванне нашых ганаровых ветэранаў. На сустрэчу былі запрошаны прафесар Шур В.В., дацэнты Кацапаў Л.А., Малюк А.К., Ісмайлава Л.В., Жураўская Л.В., Нуждзіна Т.С., Маслоўскі З.С., ст. выкладчыкі Нікіціна Т.А., Барысевіч А.П. і інш.

Падрабязней...

“Выкладчык – высакароднае прызванне…”

29 верасня напярэдадні прафесійнага свята ва ўніверсітэце адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Году навукі і Дню настаўніка.

Дзень настаўніка – свята, якое карыстаецца асаблівай любоўю і павагай. Быць педагогам – значыць не толькі ажыццяўляць сувязь паміж мінулым, цяперашнім і будучым, выконваць ролю наватара, даследчыка, выхавацеля, арганізатара, але і быць гатовым аддаваць часцінку сябе іншым.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя