Галоўная

Галоўная Навіны

Еўразійскі навуковы форум “Інтэграцыя навукі і адукацыі як аснова эвалюцыі Еўразійскага эканамічнага саюза”

12-1--118 снежня 2017 года выкладчыкі, студэнты і магістранты нашага ўніверсітэта прынялі ан-лайн удзел у пленарным пасяджэнні Еўразійскага навуковага форума, які праходзіў у горадзе Санкт-Пецярбург на базе Расійска-Кітайскага бізнес-парка (Расійская Федэрацыя) і быў прысвечаны праблеме інтэграцыі навукі і адукацыі як асновы эвалюцыі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Падрабязней...

Навукова-практычны семінар “Фарміраванне ў студэнтаў матывацыі да навукова-даследчай дзейнасці”

12-2-1

7 снежня 2017 года ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі адбыўся навукова-практычны семінар на тэму “Фарміраванне ў студэнтаў матывацыі да навукова-даследчай дзейнасці”. На семінары прысутнічалі замежныя студэнты, студэнты выпускных курсаў, а таксама прадстаўнікі студэнцкага актыву факультэта, выкладчыкі.

Адкрыў семінар дэкан факультэта ДіПА, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Крук Барыс Аляксеевіч. Студэнты з цікавасцю слухалі пра складаны, але цікавы шлях у навуку выкладчыкаў факультэта, пра асабісты вопыт дэкана.

 

Падрабязней...

Конкурс на лепшы валанцёрскі атрад

Да Міжнароднага дня валанцёра 5 снежня 2017 года на базе Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна адбыўся конкурс “Лепшы валанцёрскі атрад”, мэтай якога стала аб’яднанне валанцёрскіх атрадаў універсітэта і прапаганда здаровага ладу жыцця праз арганізацыю культурнага вольнага часу, актыўнага і карыснага адпачынку, планаванне дзейнасці валанцёраў на год.

У мерапрыемстве прымала ўдзел пяць валанцёрскіх атрадаў усіх факультэтаў. Удзельнічалі як пачынаючыя валанцёрскія атрады, так і тыя, якія мелі вопыт у рэалізацыі добраахвотніцкіх праектаў.

Падрабязней...

Творчае супрацоўніцтва ўніверсітэта з “Беларускім саюзам мастакоў”

1-12-126

 

29.11.2017 у Палацы мастацтваў г. Мінска адбылося пасяджэнне Савета ГА “Беларускі саюз мастакоў”, у якім прымала ўдзел асістэнт кафедры тэхналагічнай адукацыі тэхнолага-біялагічнага факультэта А.А. Клеўжыц, член ГА “Беларускі саюз мастакоў”. Дадзенае аб’яднанне пад кіраўніцтвам старшыні Р.С. Сітніцы займаецца развіццём беларускага выяўленчага мастацтва, стварэннем і захаваннем нацыянальных мастацкіх каштоўнасцей.

Падрабязней...

Стартаваў сацыяльны праект “Будучыня пачынаецца сёння!”

1-1-15

Кафедра педагогікі УА БДПУ імя М. Танка запускае новы сацыяльны праект “Будучыня пачынаецца сёння!” сумесна з кафедрай педагогікі і псіхалогіі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна (загадчык кафедры – кандыдат педагагічных навук, дацэнт Т.У. Паліева) у рамках дзейнасці вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі.

Праект распрацаваны аспірантам кафедры педагогікі І.В. Гардзеевай (навуковы кіраўнік – кандыдат педагагічных навук, дацэнт І.А. Царык) і ўключае ў сябе серыю заняткаў для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя