Галоўная

Галоўная Навіны

Юны даследчык

03-4-3

28 верасня ў рамках І Палескага адукацыйнага і навуковага форума навучэнцаў школ, ліцэяў і каледжаў на тэхнолага-біялагічным факультэце адбыўся арганізаваны кафедрай педагогікі і псіхалогіі брэйн-рынг “Юны даследчык”. Мерапрыемства выклікала актыўны інтарэс і масу пазітыўных эмоцый не толькі ў непасрэдных удзельнікаў інтэлектуальна-развіваючай гульні, але і ў гледачоў. Вядучая брэйн-рынга – кандыдат педагагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі Галіна Уладзіміраўна Болбас – падрыхтавала для каманд разнастайныя конкурсныя заданні, якія развіваюць логіку, творчыя здольнасці, мысленне, дзейнасць і прэзентатыўнасць.

Падрабязней...

Майстар-клас “Выкарыстанне магчымасцей сэрвісу Learning.Apps. Мар! Крытыкуй! Увасабляй”

29 верасня 2017 года ў рамках І Палескага адукацыйнага і навуковага форума “Юны даследчык” адбыўся Майстар-клас “Выкарыстанне магчымасцей сэрвісу Learning.Apps. Мар! Крытыкуй! Увасабляй” для настаўнікаў школ, выкладчыкаў і студэнтаў МДПУ імя І.П. Шамякіна. Майстар-клас праводзіла Века Вольга Уладзіміраўна, настаўнік матэматыкі першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Гімназія г. Калінкавічы”, лаўрэат абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных працаўнікоў “Настаўнік года 2017”, выпускніца фізіка-матэматычнага факультэта (2014 г.).

Падрабязней...

Абмен педагагічным вопытам у рамках міжнароднага супрацоўніцтва

28 верасня 2017 г. у рамках І Палескага адукацыйнага і навуковага форума “Юны даследчык” на філалагічным факультэце адбыўся майстар-клас настаўніка англійскай мовы вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, ганаровага працаўніка агульнай адукацыі Расійскай Федэрацыі Самахвалавай Таццяны Міхайлаўны “Шляхі павышэння матывацыі навучэнцаў да навучання англійскай мове (з вопыту работы)”.

Падрабязней...

Гістарычная мазаіка

28 верасня 2017 г. у рамках работы І Палескага адукацыйнага і навуковага форума “Юны даследчык” на філалагічным факультэце ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбылася віктарына “Гістарычная мазаіка” для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі выкладчыкі кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін (Гаўрылавец Л.У., Кур’ян З. С., Брэль А.Г.) і студэнты 4 курса спецыяльнасці “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны” (Жук Паліна, Кошаль Валерый, Панасюк Анатоль).

Падрабязней...

Адзіны дзень інфармавання

26-09-1

 

Ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна 21.09.2017 адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Дзяржаўная інфармацыйная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь: механізм рэалізацыі”. На мерапрыемства былі запрошаны члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп факультэтаў, намеснікі дэканаў па выхаваўчай рабоце і куратары вучэбных груп.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя