Майстар-клас “Выкарыстанне магчымасцей сэрвісу Learning.Apps. Мар! Крытыкуй! Увасабляй”

Майстар-клас “Выкарыстанне магчымасцей сэрвісу Learning.Apps. Мар! Крытыкуй! Увасабляй”

29 верасня 2017 года ў рамках І Палескага адукацыйнага і навуковага форума “Юны даследчык” адбыўся Майстар-клас “Выкарыстанне магчымасцей сэрвісу Learning.Apps. Мар! Крытыкуй! Увасабляй” для настаўнікаў школ, выкладчыкаў і студэнтаў МДПУ імя І.П. Шамякіна. Майстар-клас праводзіла Века Вольга Уладзіміраўна, настаўнік матэматыкі першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Гімназія г. Калінкавічы”, лаўрэат абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных працаўнікоў “Настаўнік года 2017”, выпускніца фізіка-матэматычнага факультэта (2014 г.).

У якасці навучэнцаў у майстар-класе былі задзейнічаны студэнты фізіка-інжынернага факультэта спецыяльнасці “Матэматыка. Інфарматыка”. Студэнты атрымалі магчымасць пазнаёміцца з методыкай і практыкай правядзення майстар-класаў, з актуальным і цікавым вопытам па выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій. 

Падчас правядзення заняткаў удзельнікам майстар-класа было прапанавана пазнаёміцца з тэхналогіяй стварэння інтэрактыўнага задання “Знайсці пару”, стварыць электронны прадукт на сэрвісе LearningApps.org, уступіць у дыскусію з кіраўніком майстар-класа. 

У аснове майстар-класа – стратэгія метаду трох крэслаў, распрацаваная Уолтам Дыснеем. Метад засноўваецца на так званым трохтактавым мысленні. Уолт Дысней для таго, каб нешта распрацаваць, уяўляў сябе ў розных ролях: крытыка, рэаліста і летуценніка. 

Дадзены метад можна выкарыстоўваць як індывідуальна, так і ў групе. У сумеснай дзейнасці творчыя здольнасці ўдзельнікаў рэалізуюцца найбольш поўна: дапаўняючы адзін аднаго, яны дасягаюць новага ўзроўню развіцця. У выніку сістэматычнай і мэтанакіраванай работы ў навучэнцаў фарміруецца гатоўнасць да творчай работы, развіваюцца ўяўленне, мысленне, з’яўляецца станоўчая матывацыя, накіраваная на пошук новага, нестандартнага, арыгінальнага.

 

Дадатковая інфармацыя