Галоўная

Галоўная Навіны

«Універсітэцкая субота»

18-3-409.12.2017 адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства “Універсітэцкая субота” кафедры англійскай мовы і МВЗМ, кафедры нямецкай мовы і МВЗМ, якое адкрыла дэкан філалагічнага факультэта Сымановіч Т.М.

З прэзентацыяй “Наш універсітэт” выступіла выкладчык Дзігадзюк В.П. Пра навуковую работу кафедры англійскай мовы і замежных праектах кафедры расказала загадчык кафедры англійскай мовы і МВЗМ Кавалёва А.В., кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Падрабязней...

Навукова-метадычны семінар “Тэхналогіі актыўнага навучання”

15-11-1111 лістапада 2017 г. на базе Палескага дзяржаўнага аграрнага коледжа імя В.Ф. Міцкевіча адбыўся навукова-метадычны семінар з удзелам выкладчыкаў кафедры педагогікі і псіхалогіі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна І.У. Журловай і Т.У. Паліевай. Семінар быў арганізаваны Цэнтрам педагагічных тэхналогій і прысвечаны праблеме тэхналагізацыі і інфарматызацыі навучання ў прафесійных навучальных установах. Загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Паліева Таццяна Уладзіславаўна арганізавала практычнае засваенне сучасных тэхналогій актыўнага навучанняю.

Падрабязней...

Дэлегацыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна прыняла ўдзел у ІІ З’ездзе вучоных Беларусі

15-1-1

 

12–13 снежня ў Мінску адбыўся ІІ З’езд вучоных Рэспублікі Беларусь.

Наш універсітэт прадстаўлялі: В.М. Наўныка, прарэктар па навуковай рабоце, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт; У.С. Савенка, доктар тэхнічных навук, прафесар; В.В. Шапялевіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар; Г.У. Кулак, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар; В.В. Шур, доктар філалагічных навук, прафесар; А.Ю. Гумінская, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт; А.М. Аўсіюк, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт; Г.В. Юдзянкова, кандыдат філалагічных навук; А.В. Макарэвіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук.

 

Падрабязней...

Віншуем!

14-3-1

 

Віншуем Яна Кавалёва, студэнта філалагічнага факультэта, з добрым выступленнем у фінале рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года – 2017”!

 

Падрабязней...

Рэлігія і навука ў ХХІ стагоддзі: перспектывы дыялогу

      Студэнты 1 курса філалагічнага факультэта (спецыяльнасць “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”) прынялі ўдзел у рабоце ХVI Семінара студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, прысвечанага ўзаемадзеянню рэлігіі і навукі на сучасным этапе развіцця грамадства, распрацоўцы метадалагічных і метадычных асноў выкарыстання вопыту хрысціянскай педагогікі ў сучасным адукацыйным працэсе. Тэмамі дакладаў нашых студэнтаў былі пытанні вывучэння педагагічнай спадчыны ўсходнеславянскіх асветнікаў, актуальных накірункаў гісторыка-краязнаўчай работы, фарміравання маральнай культуры сучаснай моладзі і інш. Выступленні ўсіх нашых удзельнікаў семінара (Прыбыш Мікалай, Цупа Арсень, Шырко Аляксандр, Ядчанка Галіна, Белавус Дзмітрый) адзначаны дыпломамі і граматамі.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя