Навукова-метадычны семінар “Тэхналогіі актыўнага навучання”

Навукова-метадычны семінар “Тэхналогіі актыўнага навучання”

15-11-1111 лістапада 2017 г. на базе Палескага дзяржаўнага аграрнага коледжа імя В.Ф. Міцкевіча адбыўся навукова-метадычны семінар з удзелам выкладчыкаў кафедры педагогікі і псіхалогіі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна І.У. Журловай і Т.У. Паліевай. Семінар быў арганізаваны Цэнтрам педагагічных тэхналогій і прысвечаны праблеме тэхналагізацыі і інфарматызацыі навучання ў прафесійных навучальных установах. Загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Паліева Таццяна Уладзіславаўна арганізавала практычнае засваенне сучасных тэхналогій актыўнага навучанняю.

 Тэма семінара выклікала жывы інтарэс у выкладчыкаў коледжа. З вялікай увагай нашы калегі з сістэмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі разглядалі пытанні, звязаныя з вызначэннем спецыфічных характарыстык “кліпавага мыслення” пакалення сучасных навучэнцаў, прыёмамі развіцця крытычнага мыслення навучэнцаў у працэсе вучэбных заняткаў. Не меншую цікавасць выявілі ўдзельнікі семінара, сярод якіх былі і прадстаўнікі адміністрацыі коледжа – дырэктар Сцяпан Іванавіч Комчанка, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Андрэй Мікалаевіч Губар, загадчык аддзялення “Заатэхнія” Сяргей Аляксандравіч Дубаграй і інш., – да выканання практычных заданняў па складанні ментальных картак, выкарыстанні тэхналогіі крытычнага мыслення да аналізу зададзеных вучэбных сітуацый.

Навукова-метадычны семінар з’яўляецца адпраўной прыступкай, на аснове якой паміж кафедрай педагогікі і псіхалогіі і педагагічным калектывам коледжа былі дасягнуты дамоўленасці аб далейшым супрацоўніцтве.

 

Кіраўнік Цэнтра педагагічных тэхналогій,

кандыдат педагагічных навук, дацэнт,

дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі
І.У. Журлова

Дадатковая інфармацыя