Галоўная

Галоўная Навіны

“Студэнцкая восень – 2017”: фестываль творчасці моладзі!

 

Ужо другі год студэнты нашага ўніверсітэта прымаюць удзел у Рэспубліканскім прафсаюзным форуме “Студэнцкая восень”, які сёлета праходзіў у Мінску з 15 па 17 лістапада. На працягу 3 дзён больш за 1000 удзельнікаў з 44 беларускіх вну абмяркоўвалі актуальныя пытанні студэнцтва.

На пляцоўцы форума кожны знайшоў нешта для сябе: рэкамендацыі для пошуку першага працоўнага месца, магчымасці для дадатковай адукацыі, ідэі для будучых праектаў свайго ўніверсітэта.

Падрабязней...

Трыумф МДПУ імя І.П. Шамякіна ў Гомелі! Ян Кавалёў – “Студэнт года 2017”!

17-1-116 лістапада ў Гомельскім гарадскім тэатры моладзі адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года 2017”. УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” прадстаўляў студэнт філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)”, актывіст ПА ГА “БРСМ”, таленавіты, артыстычны, крэатыўны, інтэлектуальны Ян Кавалёў. 

Падрабязней...

Моладзь і экалагічныя праблемы сучаснасці

Традыцыйным мерапрыемствам на тэхнолага-біялагічным факультэце стала штогадовае правядзенне раённага этапу абласнога конкурсу навуковых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі “Моладзь і экалагічныя праблемы сучаснасці”, арганізаванага сумесна з эколага-біялагічным аддзелам ДУА “Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”. Чарговы такі конкурс адбыўся на базе тэхнолага-біялагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна 9 лістапада 2017 года.

Падрабязней...

“А ну-ка, першакурснік – 2017!” на філалагічным!

 

02.11.2017 на філалагічным факультэце адбыўся фестываль студэнцкіх талентаў “А ну-ка, першакурснік – 2017!”. Тэма конкурсу – “Філфак! Мы разам!” На сцэне ўніверсітэта выступілі першакурснікі спецыяльнасцей “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)” (каманда “Час першых”), “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)”, “Замежныя мовы (нямецкая, англійская)” (каманда “Пад грыфам “Ін. яз.””), “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны” (каманда “Сябры”).

Падрабязней...

Галіна Палуян, студэнтка філалагічнага факультэта, – удзельнік Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў

04-5-1З 14 па 22 кастрычніка ў г. Сочы адбыўся Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў. У беларускую дэлегацыю ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх абласцей нашай краіны. Гомельскую вобласць прадстаўлялі 24 чалавекі. Гэта лідэры маладзёжных арганізацый, студэнцкага самакіравання, прафесійныя спартсмены, маладыя парламентарыі, працуючая моладзь, актыўныя ўдзельнікі валанцёрскіх праектаў, раённых, гарадскіх і абласных алімпіяд, творчых і спартыўных конкурсаў розных узроўняў, стыпендыяты прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, удзельнікі міжнародных і рэспубліканскіх навуковых і навукова-практычных канферэнцый.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя