Моладзь і экалагічныя праблемы сучаснасці

Моладзь і экалагічныя праблемы сучаснасці

Традыцыйным мерапрыемствам на тэхнолага-біялагічным факультэце стала штогадовае правядзенне раённага этапу абласнога конкурсу навуковых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі “Моладзь і экалагічныя праблемы сучаснасці”, арганізаванага сумесна з эколага-біялагічным аддзелам ДУА “Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”. Чарговы такі конкурс адбыўся на базе тэхнолага-біялагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна 9 лістапада 2017 года.

З уступным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася Турбал Ірына Анатольеўна, загадчык эколага-біялагічнага аддзела ДУА “Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.

Ірына Анатольеўна Турбал

пачынае работу канферэнцыі

У ходзе работы навукова-практычнай канферэнцыі былі праслуханы даклады навучэнцаў устаноў адукацыі г. Мазыра і Мазырскага раёна на самыя разнастайныя і актуальныя біяэкалагічныя і хіміка-экалагічныя праблемы.

Удзельнікі конкурсу “Моладзь і экалагічныя

праблемы сучаснасці” выступаюць з дакладамі

У склад журы конкурсу ўваходзілі: Пазывайла А.П., дэкана тэхнолага-біялагічнага факультэта (старшыня), Андросава М.С., загадчык вучэбна-метадычнага кабінета ДУА “Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”; Шчапаноўская Т.В., метадыст эколага-біялагічнага аддзела ДУА “Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”; Бадзякоўская А.А., дацэнт кафедры біялогіі і экалогіі; Букіневіч Л.А., старшы выкладчык кафедры біялогіі і экалогіі; Пяхота А.П., дацэнт кафедры біёлага-хімічнай адукацыі; Засінец А.А., настаўнік біялогіі ДУА “Гімназія імя Янкі Купалы” г. Мазыра.

Журы конкурсу ацэньвае работы навучэнцаў

Пераможцамі конкурсу сталі Васілеўская Марыя, вучаніца сярэдняй школы № 9 г. Мазыра з дакладам на тэму “Вывучэнне рэакцыі пшаніцы на дозу квантавага апраменьвання па зменлівасці морфаметрычных параметраў праросткаў” (навуковы кіраўнік – Лобан С.М., настаўнік біялогіі і хіміі) і Сарнаўская Інна, якая прадстаўляла ДУА “Гімназія імя Янкі Купалы” г. Мазыра з дакладам на тэму “Залежнасць фізіка-хімічных уласцівасцей малака з розных працэнтам тлушчу ад тэрмінаў захоўвання” (навуковыя кіраўнікі – Літвіновіч Т.В, настаўнік біялогіі, і Катовіч І.В., загадчык кафедры біёлага-хімічнай адукацыі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна).

Пераможцы конкурсу Сарнаўская Інна і Васілеўская Марыя

Неабходна адзначыць, што ўсе дакладчыкі адказна паставіліся да сваіх выступленняў, падрыхтавалі добрыя мультымедыйныя прэзентацыі, атрымалі каштоўны вопыт і ўменне аргументавана даказваць вынікі сваіх даследаванняў.

Пераможцы і прызёры са сваімі педагогамі і членамі журы

Дадатковая інфармацыя