Галіна Палуян, студэнтка філалагічнага факультэта, – удзельнік Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў

Галіна Палуян, студэнтка філалагічнага факультэта, – удзельнік Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў

04-5-1

З 14 па 22 кастрычніка ў г. Сочы адбыўся Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў. У беларускую дэлегацыю ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх абласцей нашай краіны. Гомельскую вобласць прадстаўлялі 24 чалавекі. Гэта лідэры маладзёжных арганізацый, студэнцкага самакіравання, прафесійныя спартсмены, маладыя парламентарыі, працуючая моладзь, актыўныя ўдзельнікі валанцёрскіх праектаў, раённых, гарадскіх і абласных алімпіяд, творчых і спартыўных конкурсаў розных узроўняў, стыпендыяты прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, удзельнікі міжнародных і рэспубліканскіх навуковых і навукова-практычных канферэнцый.

У склад дэлегацыі Рэспублікі Беларусь увайшла Галіна Палуян, студэнтка філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта, удзельніца міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева вясна – 2017”.

15 кастрычніка галоўная сцэна «Sochi Medals Plaza» ў горадзе Сочы сустрэла ўсіх удзельнікаў фестывалю цырымоніяй адкрыцця, дзе са словамі прывітання выступіў Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін.

На працягу трох дзён у галоўным медыя-цэнтры працавалі выставы ўсіх 188 краін-удзельніц. Кожная краіна прадстаўляла на пляцоўках сваю культуру і свае нацыянальныя асаблівасці. Многія ўдзельнікі фестывалю неаднаразова адзначалі, што іменна стэнд Рэспублікі Беларусь – адзін з самых лепшых і крэатыўных.

Нашай Галіне давялося паспрабаваць сябе ў ролі мастака боды-арт. Дадзены накірунак дазволіў нашай студэнтцы ў працэсе сваёй працы мець зносіны з рознымі людзьмі і даведацца пра новае і цікавае ў галіне гэтага мастацтва.

 

Дадатковая інфармацыя