Галоўная

Галоўная Навіны

Фінансавая граматнасць

26-09-1

20.09.2017 на базе Ідэалагічнага цэнтра адбылася сустрэча студэнтаў 1 курса тэхнолага-біялагічнага факультэта з прадстаўнікамі Гомельскага філіяла Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на тэму “Гісторыя з’яўлення плацёжных картак”. Сустрэча праходзіла ў рамках рэспубліканскіх мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне фінансавай граматнасці выкладчыкаў і навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў. Спецыяліст банка азнаёміў студэнтаў з перавагамі карыстання плацёжнымі карткамі, правіламі бяспекі пры ажыццяўленні безнаяўных разлікаў, а таксама магчымасцямі дадатковых сервісаў Мабільны банк, Інтэрнэт-банк і SMS-абвестка.

Падрабязней...

Незабывальныя ўражанні лета

Студэнты філалагічнага факультэта (спецыяльнасць “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”) прынялі ўдзел у Рэспубліканскім злёце праваслаўнай моладзі, які адбыўся ў аг. Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Праграма злёту ўключала ў сябе шэраг цікавых мерапрыемстваў, сярод якіх – квэст “Таямніцы Нясвіжа”, дыскусія “Мужнасць і жаноцкасць – іх разуменне ў сучасным свеце” і інш.

Падрабязней...

Працоўная восень філфака

14-09-12

12.09.17 – 13.09.17 студэнты сельгасатрада “Дрыгавічы” філалагічнага факультэта спецыяльнасцей “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)”, “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны” накіраваліся на сельгасработы ў Мазырскую гароднінную фабрыку (в. Каменка). Кіраўнік сельгасатрада – ст. выкладчык кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін Кур’ян З.С. Весела і дружна працавалі студэнты на прыбіранні морквы. Ураджай у гэтым годзе добры, пагэтаму студэнты хутка і спрытна спраўляліся з працай. Плячом да пляча працавалі студэнты-беларусы і студэнты з ліку замежных грамадзян. Добрая праца сельгасатрада была адзначана ўдзячнасцю галоўнага агранома гаспадаркі.

Дзякуем за працу!

Падрабязней...

Віншуем!

13-09-1

2–3 верасня 2017 г. у Польшчы ў г. Крушвіца адбыўся чэмпіянат Еўропы па акадэмічным веславанні сярод спартсменаў да 23 год.

Студэнт факультэта фізічнай культуры Кулік Уладзімір заняў 2 месца на дыстанцыі 2000 м.

Працоўная дзейнасць студэнтаў

12-3-2

 

12 верасня 2017 года ў Камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Мазырская гароднінная фабрыка” пачаў працоўную дзейнасць студэнцкі сельскагаспадарчы атрад з ліку студэнтаў установы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Пятровіча Шамякіна”. Студэнты выконваюць работу па прыбіранні морквы з поля ў якасці паляводаў. Пажадаем ім поспеху!

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя