Навукова-практычны семінар “Фарміраванне ў студэнтаў матывацыі да навукова-даследчай дзейнасці”

Навукова-практычны семінар “Фарміраванне ў студэнтаў матывацыі да навукова-даследчай дзейнасці”

7 снежня 2017 года ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі адбыўся навукова-практычны семінар на тэму “Фарміраванне ў студэнтаў матывацыі да навукова-даследчай дзейнасці”. На семінары прысутнічалі замежныя студэнты, студэнты выпускных курсаў, а таксама прадстаўнікі студэнцкага актыву факультэта, выкладчыкі.

Адкрыў семінар дэкан факультэта ДіПА, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Крук Барыс Аляксеевіч. Студэнты з цікавасцю слухалі пра складаны, але цікавы шлях у навуку выкладчыкаў факультэта, пра асабісты вопыт дэкана.

З вялікай цікавасцю студэнты ўспрымалі выступленне кандыдата філалагічных навук, загадчыка аспірантуры МДПУ імя І.П. Шамякіна Юдзянковай Ганны Віктараўны. Яна расказала выпускнікам аб патрабаваннях для паступлення ў магістратуру і аспірантуру ўніверсітэта, аб перспектывах і магчымасцях, якія адкрываюцца пасля паступлення.

Старшыня студэнцкага навуковага супольніцтва, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Кавалёва Алена Валер’еўна пазнаёміла прысутных з дзейнасцю навуковых студэнцкіх гурткоў і лабараторый.

Работа семінара была прадоўжана ў інтэрактыўным фармаце: тэставанне, трэнінгавыя практыкаванні, прэзентацыі, дыспут. Дадзеныя формы работы былі арганізаваны і праведзены І.А. Карповіч, студэнтамі 3 курса 3 групы факультэта (Несцярчук А., Кісловай А., Фраловай А., Дваракоўскай М. і інш.).

Навукова-практычны семінар завяршыўся на паэтычнай хвалі. На фоне прэзентацыі пра навуковую дзейнасць выкладчыкаў факультэта ДіПА гучалі вершы аб каштоўнасці навукі, аб яе ролі ў жыцці грамадства і дзяржавы.

 

Аспірант УА МДПУ імя І.П. Шамякіна,

 

старшы выкладчык кафедры

 

псіхалогіі і спецыяльнай педагогікі

 

Карповіч І.А.

 

Дадатковая інфармацыя