Ад масавых стартаў – да алімпійскіх вяршынь!

Ад масавых стартаў – да алімпійскіх вяршынь!

 
29-06-02
Установа адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” славіцца сваімі спартыўнымі традыцыямі і дасягненнямі. За апошнія 4 Алімпійскія цыклы (Афіны 2004, Пекін 2008, Лондан 2012, Рыа-дэ-Жанэйра 2016) два студэнты сталі Алімпійскімі чэмпіёнамі – Раман Петрушэнка, Артур Літвінчук. 10 студэнтаў універсітэта сталі прызёрамі Алімпійскіх гульняў, 20 – прызёрамі Чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Больш за 40 студэнтаў-спартсменаў з’яўляюцца членамі нацыянальных зборных Рэспублікі Беларусь па такіх відах спорту, як веславанне на байдарках і каноэ, акадэмічнае веславанне, грэка-рымская барацьба, лёгкая атлетыка, цяжкая атлетыка і іншыя.

 

З мэтай папулярызацыі спорту вышэйшых дасягненняў, развіцця спартыўна-масавай работы 30 чэрвеня 2017 года ў 14.00 ва ўніверсітэце адбудзецца ўрачыстае адкрыццё стэндавага комплексу “Галерэя спартыўнай славы”.

 

Галерэя спартыўнай славы з’яўляецца першай знакавай старонкай у слаўным летапісе дасягненняў і традыцый студэнтаў-спартсменаў універсітэта.

 

 

 29-06-03

29-06-0229-06-04

Дадатковая інфармацыя