Універсітэт 3.0 – навукова-інавацыйная дзейнасць маладых вучоных

Універсітэт 3.0 – навукова-інавацыйная дзейнасць маладых вучоных

30-05

Напярэдадні Дня беларускай навукі 25 студзеня ў навукова-тэхналагічным парку БНТУ “Палітэхнік” адбыўся семінар маладых вучоных “Магчымасці Тэхнапаркаў па развіцці Універсітэта 3.0” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Больш за 100 маладых вучоных, якія дасягнулі значных поспехаў у навукова-інавацыйнай дзейнасці, прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Наш універсітэт прадстаўляла старшыня студэнцкай навуковай супольнасці Алена Валер’еўна Кавалёва, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

У рамках семінара адбылася прэзентацыя Тэхнапарка як сучаснай пляцоўкі для старту і развіцця інавацыйнага бізнесу. Асаблівы інтарэс у удзельнікаў выклікалі інавацыйныя прадпрыемствы Тэхнапарка ў галіне медыцынскай тэхнікі (траўматалогія, артапедыя, кардыялогія, стаматалогія), спартыўнай інжынерыі, энергарэсурсаў, адытыўных тэхналогій (3D праектаванне, 3D друк), машыннай вышыўкі.

Падчас сустрэчы з Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Карпенка І.В., першым намеснікам міністра адукацыі Богушам В.А. абмяркоўваліся пытанні арганізацыі навукова-інавацыйнай дзейнасці ва ўніверсітэтах для рэалізацыі мадэлі “Універсітэт 3.0”, а таксама адбылося ўзнагароджанне маладых вучоных Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

30-01 30-02
30-03 30-07
30-06 30-00
 

Дадатковая інфармацыя