Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне студэнцкай моладзі

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне студэнцкай моладзі

19-1

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне студэнцкай моладзі

 Адным з асноўных накірункаў у рабоце з моладдзю з’яўляецца патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне студэнцкай моладзі.

Дзеля дасягнення гэтай мэты праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя дзяржаўным святам і памятным датам.

14 студзеня – памятная дата для ўсіх жыхароў Мазыра і Мазырскага раёна. У 1944 годзе ў гэты дзень пасля працяглай акупацыі горад Мазыр быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У гэты дзень студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце № 2, не пакінулі без увагі Хрусталёву Юлію Аляксандраўну, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, уручылі ёй памятны падарунак, пажадалі здароўя і бадзёрасці духу.

 Напярэдадні свята выхавацель інтэрната № 3 Шульга С.А. са студэнтамі факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Пугалава В.П. з надыходзячым святам, пажадалі яму моцнага здароўя, міру і дабрыні.

 Студэнцкі савет інтэрната № 1 арганізаваў навядзенне чысціні каля помніка ахвярам фашысцкага тэрору. Таксама на базе інтэрнатаў адбыліся інфармацыйныя гадзіны, падрыхтаваны насценныя газеты.

  

 

 

 

Дадатковая інфармацыя