Перамога магістранта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна ў абласным этапе рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”

Перамога магістранта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна ў абласным этапе рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”

25-1

24 студзеня 2018 года ў бізнес-цэнтры свабоднай эканамічнай зоны “Гомель – Ратон” адбыўся абласны этап рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі навуковай, студэнцкай і працоўнай моладзі, школьнікі – пераможцы раённых адборачных этапаў.

Наш універсітэт, горад і раён прадстаўлялі студэнты 2 курса тэхнолага-біялагічнага факультэта Віялета Кохан і Аляксандр Карпавец з праектам “Заагасцініца”, мэтай якога з’яўляецца адкрыццё гасцініцы для хатніх жывёл для аказання паслуг па іх ператрымцы і часовым размяшчэнні. Удзел у мерапрыемстве таксама прыняў магістрант тэхнолага-біялагічнага факультэта Дзмітрый Захаранка з праектам “Вырошчванне сеянцаў дуба звычайнага з закрытай карнявой сістэмай”, мэтай якога з’яўляецца вырошчванне сеянцаў дуба ў спецыяльных пластмасавых кантэйнерах, а затым іх перанос у адкрыты грунт. Гэта дазваляе павялічыць захаванасць сеянцаў пры вырошчванні ў кантэйнерах і спецыяльных памяшканнях (цяпліцах) да 96%.

 У ходзе мерапрыемства студэнты прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу на тэму “Маладзёжная ініцыятыва: ад ідэі да рэалізацыі” і пасля дыялогу ўдзельнікі абаранялі свае ідэі.

 У групе ўдзельнікаў “Маладыя вучоныя да 35 гадоў, працоўная моладзь” у намінацыі “Бія- і нанаіндустрыя” перамогу атрымаў праект “Вырошчванне сеянцаў дуба звычайнага з закрытай карнявой сістэмай” Дзмітрыя Захаранка (УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, Мазырскі раённы камітэт ГА “БРСМ”).

 Віншуем і жадаем поспеху на рэспубліканскім фінале конкурсу!

 

25-225-3

 

Дадатковая інфармацыя