97-годдзю з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна прысвячаецца

97-годдзю з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна прысвячаецца

24-1

Больш за 60 гадоў аддана служыў нацыянальнай літаратуры прызнаны майстра слова Іван Пятровіч Шамякін (30.01.1921 – 14.10.2004). 30 студзеня 2018 года спаўняецца 97 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка. Народны пісьменнік, акадэмік, лаўрэат Сталінскай прэміі і Герой Сацыялістычнай Працы – ён пры жыцці быў ушанаваны многімі званнямі і ўзнагародамі. Але самае галоўнае, што засталося пасля яго, – гэта кнігі, у якіх паказана праўда аб Вялікай Айчыннай вайне праз лёсы і характары людзей.

Большасць яго твораў экранізавана: “Глыбокая плынь”, “Вазьму твой боль”, “Трывожнае шчасце” і інш. У творчай спадчыне Івана Шамякіна – 12 раманаў, 26 аповесцей, 10 п’ес, дзясяткі апавяданняў, вялікая колькасць артыкулаў і нарысаў, дзённікі. Сёння яны ўключаны ў 23 тамы збору твораў пісьменніка. Іван Пятровіч Шамякін – яркі прыклад пісьменніка-грамадзяніна, які прысвяціў свой вялікі талент служэнню Айчыне і беларускай літаратуры.

У сувязі са святкаваннем дня нараджэння пісьменніка ва ўніверсітэце плануецца правядзенне шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да 97-годдзя з дня нараджэння І.П. Шамякіна: у акадэмічных групах адбудуцца тэматычныя куратарскія гадзіны, прысвечаныя жыццёваму і творчаму шляху пісьменніка. У навуковай і чытальнай залах, а таксама ў Цэнтры русістыкі будуць аформлены выставы літаратурнай спадчыны аўтара. Дацэнтам кафедры беларускай і рускай філалогіі Герцыкам А.В. будзе прачытана мемарыяльная лекцыя “Наш зямляк Іван Шамякін”.

З мэтай ушанавання памяці народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь 4 жніўня 2006 г. Указам № 500 установе адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт” было прысвоена імя І.П. Шамякіна і мы з гонарам носім яго.

Дадатковая інфармацыя