Урачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі

Урачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі

 

29-2224 студзеня ва ўніверсітэце адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі, які ў Беларусі штогадова адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.

 Рэалізацыя рэспубліканскага плана па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі дала дадатковае развіццё айчынным навуковым школам, вузаўскай і галіновай навуцы, падтрымку маладым вучоным, які мысляць крэатыўна.

 З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся рэктар УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, доктар біялагічных навук, прафесар, Заслужаны працаўнік адукацыі  Рэспублікі Беларусь Валянцін Васільевіч Валетаў, які павіншаваў навуковую грамадскасць універсітэта з прафесійным святам.

 За значны асабісты ўклад у развіццё навукі і інавацыйнай дзейнасці і ў сувязі з Днём беларускай навукі В.В. Валетаў уручыў Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прарэктару па выхаваўчай рабоце Сяргею Мікалаевічу Шчуру, кандыдату педагагічных навук, дацэнту.

Намеснік старшыні Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Фелікс Фёдаравіч Галюк павіншаваў калектыў універсітэта з Днём беларускай навукі і перадаў прывітальны адрас ад старшыні Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Алены Фёдараўны Паўлечка.

За высокія навуковыя вынікі, актыўную работу па ўкараненні інавацыйных тэхналогій у працэс навучання студэнтаў, міжнароднае супрацоўніцтва і ў сувязі са святкаваннем Дня беларускай навукі Ганаровай граматай Мазырскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны Андрэй Эдуардавіч Шмігіроў, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.

За высокія навуковыя вынікі, падрыхтоўку педагагічных кадраў, актыўную работу па ўкараненні інавацыйных тэхналогій у працэс навучання студэнтаў і ў сувязі са святкаваннем Дня беларускай навукі аб’яўлена ўдзячнасць Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Жанне Іванаўне Равуцкай, кандыдату педагагічных навук, дацэнту.

З асноўнымі накірункамі работы і дасягненнямі маладзёжнай навукі за 2017 год азнаёміла старшыня студэнцкай навуковай супольнасці УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Алена Валер’еўна Кавалёва, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Рэктар УА МДПУ імя І.П. Шамякіна В.В. Валетаў уручыў Ганаровыя граматы і Лісты падзякі ўніверсітэта:

– за высокую выніковасць кіраўніцтва навукова-даследчай работай студэнтаў, правядзенне Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі і ў сувязі са святкаваннем Дня беларускай навукі Ганаровай граматай УА МДПУ імя І.П. Шамякіна ўзнагароджаны загадчык кафедры тэхналагічнай адукацыі Сяргей Якаўлевіч Астрэйка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;

– за высокія паказчыкі ў навукова-даследчай дзейнасці і ў сувязі са святкаваннем Дня беларускай навукі Граматай УА МДПУ імя І.П. Шамякіна ўзнагароджана загадчык кафедры англійскай мовы і методыкі выкладання замежных моў Алена Валер’еўна Кавалёва, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

– за падрыхтоўку электроннага вучэбнага дапаможніка з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ў сувязі са святкаваннем Дня беларускай навукі Граматай УА МДПУ імя І.П. Шамякіна ўзнагароджана Інэса Анатольеўна Макеранкова, старшы выкладчык кафедры тэхналагічнай адукацыі;

– за своечасовае і поўнае суправаджэнне навукова-даследчых работ ва ўніверсітэце і ў сувязі са святкаваннем Дня беларускай навукі ўдзячнасць універсітэта аб’яўлена Ніне Мікалаеўне Мусел, загадчыку рэдакцыйна-выдавецкага аддзела;

– за высокія дасягненні ў кіраўніцтве навукова-даследчай работай студэнтаў і ў сувязі са святкаваннем Дня беларускай навукі ўдзячнасць універсітэта аб’яўлена Тамары Паўлаўне Ліхач, старшаму выкладчыку кафедры англійскай мовы і методыкі выкладання замежных моў.

Ад імя адораных навучэнцаў універсітэта з Днём беларускай навукі выкладчыкаў павіншаваў студэнт філалагічнага факультэта Мікалай Арцюшка, стыпендыят Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Святочны настрой усім прысутным стварылі ў гэты дзень творчыя калектывы ўніверсітэта і Мазырскага дзяржаўнага музычнага каледжа.

29-1
 

Дадатковая інфармацыя