23 лютага – асаблівы дзень у жыцці ўніверсітэта!

23 лютага – асаблівы дзень у жыцці ўніверсітэта!

27-5

23 лютага ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню заснавання Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, а таксама Дню абаронцы Айчыны і 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Паводле традыцыі, рэктар універсітэта Валянцін Васільевіч Валетаў першым павіншаваў калектыў са знамянальнай датай – днём заснавання ўніверсітэта, а таксама з Днём абаронцы Айчыны і 100-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У нашым універсітэце 23 лютага – гэта не толькі Дзень абаронцы Айчыны, не толькі дзень заснавання ўніверсітэта, але і дзень нараджэння нашага кіраўніка, Валянціна Васільевіча Валетава.

Са святам рэктара павіншавалі старшыня прафкама працаўнікоў універсітэта Фёдар Адамавіч Гаруля, старшыня Савета ветэранаў Дранец Валерый Фёдаравіч, сакратар першаснай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі” Вікторыя Вітальеўна Барысенка. Таксама рэктару была ўручана Ганаровая грамата абласнога камітэта прафсаюза працаўнікоў адукацыі і навук за развіццё сацыяльнага партнёрства, спрыянне прафсаюзу ў ажыццяўленні праграм яго дзейнасці.

Дзень абаронцы Айчыны – свята сапраўдных мужчын. У гэты дзень для гасцей свята была падрыхтавана канцэртная праграма з удзелам самых таленавітых студэнтаў універсітэта. У гэты святочны дзень свае музычныя падарункі прапанавалі таксама выхаванцы Мазырскай школы мастацтваў і хор супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта.

На працягу ўсяго канцэрта са сцэны гучалі віншаванні ў адрас усіх мужчын, якія прысутнічалі ў зале, бо кожны з іх – абаронца Радзімы, Айчыны, сям’і, сяброў і, бясспрэчна, жанчын.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы на самай пазітыўнай ноце.

27-1

27-1

27-1

27-1

27-1

27-1

27-1

27-1

27-1

27-1

27-1

27-1

27-1

27-1

 

Дадатковая інфармацыя