Хто, калі не мы?!

Хто, калі не мы?!

2-6

З мэтай азнаямлення з магчымасцямі і перспектывамі развіцця сістэмы студэнцкага самакіравання ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна 28 лютага 2018 года быў праведзены круглы стол.

У рабоце круглага стала прынялі ўдзел старшыні і актыў студэнцкага самакіравання факультэтаў і інтэрнатаў, старшыні прафбюро факультэтаў, сакратары ГА “БРСМ” факультэтаў, навучэнцы агульнаадукацыйных школ г. Мазыра.

У цэнтры ўвагі круглага стала аказаліся актуальныя пытанні арганізацыі дзейнасці студэнцкага і вучнёўскага самакіравання ў сучасных навучальных установах. Перад прысутнымі выступілі: Мацвеева Святлана Васільеўна – начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю; Струкаў Віктар Віктаравіч – старшыня прафкама студэнтаў; Піскун Вольга Казіміраўна – кіраўнік Маладзёжнага парламента і клуба ЮНЭСКА “Мы”; Марыненка Алена Мікалаеўна – старшыня раённай арганізацыі беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і Барысенка Вікторыя Вітальеўна – в. а. сакратара ПА ГА “БРСМ”.

Нягледзячы на сур’ёзныя тэмы, пасяджэнне круглага стала прайшло ў нефармальнай і сяброўскай абстаноўцы. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі прадоўжылі зносіны ў фармаце чаявання, арганізаванага прафкамам студэнтаў універсітэта. Дадзеная сустрэча дазволіла паглядзець на праблемы студэнцкага самакіравання з іншага ракурсу і адказала на многія пытанні.

Сёння студэнцкае самакіраванне набывае сацыяльна-практычны характар. Гэта значыць, што студэнты ўжо зараз павінны займаць актыўную жыццёвую пазіцыю і адказна ставіцца да перспектыў сваёй прафесійнай і культурна-маральнай самарэалізацыі, удзельнічаць у кіраванні справамі навучальнай установы. У будучыні ўменне прымаць сур’ёзныя рашэнні, несці за іх адказнасць, весці перамовы, выяўляць кіраўнічыя навыкі, дапаможа моладзі быць заўважанай, а значыць, запатрабаванай.

2-1 2-1
2-1 2-1
2-1
 

Дадатковая інфармацыя