1 сакавіка – Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам

1 сакавіка – Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам

02-06

1 сакавіка ў холе галоўнага корпуса ўніверсітэта супрацоўнікамі аддзела па выхаваўчай рабоце быў праведзены Марафон прафілактыкі “ЗАЛЕЖНАСЦЬ ЦАНОЙ У ЖЫЦЦЁ”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел не толькі супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта, але і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый: Мазырскі раённы камітэт ГА “БРСМ”, Мазырская раённая арганізацыя БТЧК, а таксама супрацоўнікі аддзела грамадскага здароўя дзяржаўнай установы “Мазырскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”.

Акцыя праходзіла на некалькіх пляцоўках. Прадстаўнікамі першаснай арганізацыі ГА “БРСМ” была арганізавана здымка кароткіх відэаролікаў з моладдзю на тэму “Адносіны моладзі да выкарыстання наркотыкаў”.

Марыненка А.М., старшыня Мазырскай РА БТЧК з валанцёрамі раздавалі інфармацыйныя лістоўкі і буклеты па дадзенай тэматыцы.

Супрацоўнікамі аддзела грамадскага здароўя дзяржаўнай установы “Мазырскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” было праведзена міні-апытанне студэнтаў і супрацоўнікаў аб адносінах да наркотыкаў.

Спецыялістамі СППС быў арганізаваны арт-стол, дзе ў студэнтаў была магчымасць праявіць крэатыўнасць і арыгінальнасць у складанні калажоў пра здаровы лад жыцця.

Дадзеная акцыя была вельмі цікавай і пазнаваўчай. Усе ўдзельнікі атрымалі прыемныя эмоцыі, інфармацыйныя лістоўкі і салодкія пачастункі.

 
 

Дадатковая інфармацыя