Конкурс нацыянальнай кухні

Конкурс нацыянальнай кухні

3-6

27 лютага 2018 года на базе інтэрната № 3 адбыўся конкурс нацыянальнай кухні для замежных студэнтаў, арганізаваны аддзелам па выхаваўчай рабоце з моладдзю сумесна з прафкамам студэнтаў.

У конкурсе прынялі ўдзел студэнты з Туркменістана, Пакістана, Украіны, Расіі і Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі конкурсу (дзяўчаты і хлопцы) цудоўна справіліся з задачай. Кожная каманда гатавала некалькі салодкіх страў: хвораст, халву, піражкі з рознай начынкай, блінчыкі, пірагі, мафіны і інш. Яны таксама расказалі гледачам пра асаблівасці прыгатавання нацыянальных страў, пры гэтым усе былі апрануты ў нацыянальнае адзенне сваёй краіны.

Члены журы не толькі прадэгуставалі смачныя стравы, але і змаглі даць ацэнку афармленню страў і сервіроўцы стала, паслухаць нацыянальную музыку.

Кожны канкурсант прадстаўляў свае нацыянальныя стравы. Журы былі вызначаны лепшыя ўдзельнікі ў намінацыях: “За лепшую прэзентацыю стравы”, “За арыгінальнасць ідэі падачы стравы”, “За нацыянальны каларыт”.

3-4 3-4
3-4 3-4
3-4 3-4
3-4 3-4
3-4

 

 

Дадатковая інфармацыя