Вучэбна-метадычны семінар “Арганізацыя практык на базе філіялаў кафедр”

Вучэбна-метадычны семінар “Арганізацыя практык на базе філіялаў кафедр”

14-1-1

6 сакавіка адбыўся вучэбна-метадычны семінар “Арганізацыя практык на базе філіялаў кафедр” у рамках секцыі НМС “Арганізацыя і ўдасканальванне вучэбных і вытворчых практык”.

Аб рэалізацыі практыка-арыентаванага падыходу ў працэсе падрыхтоўкі будучых педагогаў у перыяд педагагічных практык расказала кіраўнік практыкі Сазанчук А.А.

Факультэцкі кіраўнік практыкі фізіка-інжынернага факультэта Іваненка Л.А. звярнула ўвагу прысутных на неабходнасць актуалізацыі метадычных матэрыялаў па педагагічнай практыцы.

Пра асаблівасці правядзення практык на базе філіялаў кафедр, якія функцыянуюць ва ўстановах дашкольнай адукацыі, праінфармавала кіраўнік практыкі факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі Пазняк Т.А.

Пра тое, як ажыццяўляецца падрыхтоўка да правядзення і арганізацыі практык на філіялах кафедр філалагічнага факультэта, паведамілі факультэцкія кіраўнікі практык Татарынава Т.І. і Ліхач Т.П.

Семінар завяршыўся круглым сталом, дзе абмяркоўваліся шляхі ўдасканальвання арганізацыі практык на базе філіялаў кафедр.

14-1-2

Дадатковая інфармацыя