“Містэр Універсітэт – 2018”

“Містэр Універсітэт – 2018”

18-27

14 сакавіка ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце адбыўся конкурс “Містэр Універсітэт – 2018”.

Студэнты рыхтаваліся на працягу цэлага месяца, каб выйсці на сцэну і паказаць гледачам, якім павінен быць сапраўдны мужчына. Прадстаўнікі ўсіх факультэтаў універсітэта змагаліся за ганаровы тытул “Містэр універсітэт – 2018” і пераадолелі выпрабаванні 5 конкурсаў: творчага, інтэлектуальнага, спартыўнага, прэзентавалі свой родны горад, а таксама змагаліся за прыз сімпатый гледачоў (анлайн-галасаванне).

Журы ацаніла творчыя здольнасці і артыстычнае майстэрства, арыгінальны жанр, гульню на музычных інструментах, тэхніку выканання, эрудыцыю, фізічныя і спартыўныя дадзеныя ўдзельнікаў.

Пераможцам анлайн-галасавання стаў студэнт факультэта фізічнай культуры Аляксандр Супрунчык, які і быў узнагароджаны дыпломам “Містэр Папулярнасць”.

У намінацыі “Містэр Джэнтльмен” перамогу атрымаў студэнт філалагічнага факультэта Дзмітрый Бацюня.

Дыплом “Містэр Разумнік” уручаны Антону Губару, студэнту тэхнолага-біялагічнага факультэта.

Самым крэатыўным удзельнікам быў прызнаны студэнт факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі Андрэй Семяновіч, якому быў уручаны дыплом “Містэр Крэатыў”.

Дыплом “Містэр Спорт” уручаны студэнту філалагічнага факультэта Уладзіславу Ігнатовічу.

У творчым конкурсе лепшым аказаўся Аляксандр Супрунчык, студэнт факультэта фізічнай культуры, ён атрымаў дыплом “Містэр Артыстызм”.

Тытул “Містэр Універсітэт – 2018” і галоўны прыз ад прафсаюза студэнтаў МДПУ імя І.П. Шамякіна атрымаў студэнт фізіка-інжынернага факультэта Барысенка Аляксей.

 

18-1 18-2
18-3 18-4
18-5 18-6
18-7 18-8
18-9 18-10
18-11 18-12
18-13 18-14
18-15 18-16
18-17 18-18
18-19 18-20
18-21 18-22
18-23 18-24
18-25 18-26
18-27 18-28
 

Дадатковая інфармацыя