Усе кветкі і ўсмешкі – вам!

Усе кветкі і ўсмешкі – вам!

13-2

7 сакавіка ва ўніверсітэце адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Міжнароднага жаночага дня. У гэтае цудоўнае вясенняе свята з віншавальным словам да прыгожай паловы калектыву ўніверсітэта звярнуўся прарэктар па выхаваўчай рабоце Сяргей Мікалаевіч Шчур.

8 сакавіка – гэта свята квітнеючай вясны, свята пяшчотнага кахання, гэта свята мілых і цудоўных дам, гэта свята ўсіх бабуль і мам. У гэты дзень усе без выключэння жанчыны на свеце адчуваюць сябе галоўнымі, патрэбнымі, пяшчотнымі, каханымі, жаданымі і таму – шчаслівымі.

У цёплай абстаноўцы святочнага канцэрта свае віншаванні прадставілі самыя таленавітыя і творчыя студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта, а таксама “маленькія” госці – выхаванцы Герасімавай Н.А.

Дарагія нашы жанчыны, дазвольце яшчэ раз павіншаваць вас з гэтым цудоўным вясеннім святам і пажадаць вам здароўя, міру, шчасця і дабра!

Дадатковая інфармацыя