Практычныя заняткі на базе філіяла кафедры педагогікі і псіхалогіі

Практычныя заняткі на базе філіяла кафедры педагогікі і псіхалогіі

19-3-03

Універсітэт, рэалізуючы канцэпцыю пераемнасці вышэйшай і сярэдняй адукацыі, ужо на працягу многіх гадоў ажыццяўляе ўзаемакарыснае супрацоўніцтва з дзяржаўнай установай адукацыі “Гімназія імя Я. Купалы”. Гімназія з’яўляецца філіялам кафедры педагогікі і псіхалогіі і эксперыментальнай пляцоўкай па рабоце з адоранымі навучэнцамі.

Узаемадзеянне гімназіі і ўніверсітэта з’яўляецца ўмовай павышэння якасці адукацыйнага працэсу дзвюх арганізацый, садзейнічае развіццю навукова-метадычнага патэнцыялу педагагічных калектываў, дае магчымасць ажыццяўляць практыка-арыентаваную падрыхтоўку студэнтаў.

На базе дадзенага філіяла ў сакавіку 2018 года старшым выкладчыкам кафедры педагогікі і псіхалогіі І.А. Карповіч было арганізавана правядзенне шэрагу практычных заняткаў са студэнтамі факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі па дысцыпліне “Псіхалогія адоранасці”.

Практычныя заняткі па тэме “Арганізацыя навучання адораных дзяцей” дазволілі студэнтам не толькі атрымаць навукова-абгрунтаваныя веды па вывучаемых дысцыплінах, але і пазнаёміцца з практыкай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу гімназіі, наватарскімі падыходамі педагога-псіхолага Расціслава Маркавіча Міневіча, якія ён выкарыстоўвае ў рабоце з высокаматываванымі вучнямі.

На практычных занятках па тэме “Дыягностыка адоранасці” студэнты атрымалі магчымасць замацаваць навыкі правядзення псіхалагічнага тэставання (тэст “Прагрэсіўныя матрыцы Равена” для дыягностыкі інтэлектуальнай адоранасці).

Напрыканцы заняткаў студэнты высока ацанілі прапанаваную форму арганізацыі практычных заняткаў, якая дазваляе паглыбіцца ў асяроддзе будучай прафесіі.

 

Старшы выкладчык

кафедры педагогікі і псіхалогіі

І.А. Карповіч

19-3-0119-3-0219-3-0219-3-0219-3-0619-3-0219-3-0819-3-0219-3-02

Дадатковая інфармацыя