“Чарнобыль: урокі, падзеі, версіі”: навукова-практычны семінар на філалагічным факультэце

“Чарнобыль: урокі, падзеі, версіі”: навукова-практычны семінар на філалагічным факультэце

2711

24 красавіка 2018 г. у рамках Тыдня маладзёжнай навукі на філалагічным факультэце адбыўся навукова-практычны семінар “Чарнобыль: урокі, падзеі, версіі”. 26 красавіка 1986 г. на 4-м блоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў невялікім гарадку-спадарожніку Прыпяць адбылася грандыёзная тэхнагенная катастрофа. Неймаверная колькасць смяротна-небяспечных радыяактыўных рэчываў апынулася ў паветры. У некаторых мясцінах узровень радыяцыйнага забруджвання ў тысячы разоў перавысіў стандартны фон радыяцыі.

 

У семінары прынялі ўдзел студэнты філалагічнага факультэта спецыяльнасцей “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”, “Руская мова і літаратура”. Студэнты выступілі з цікавымі і змястоўнымі дакладамі на тэмы: “Прычыны і вынікі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС” (Цупа А.), “Прыпяць – горад-прывід” (Шаўчэнка Н.), “Шэраг № 1” (Нараушвілі А.), “Віртуальная экскурсія ў Брагінскі краязнаўчы музей” (Старавойт В.), “Чарнобыль і выяўленчае мастацтва” (Кудлач Ю.), “Чарнобыльскі турызм” (Барсукоў І., Ігнатовіч В.).

Завяршыўся семінар пранікнёным выступленнем удзельнікаў Літаратурнай гасцёўні “Рэха Чарнобыля ў беларускай літаратуры”, якія падрыхтавалі тэатралізацыю кнігі лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” (Рафальская В., Пятроўская М., Отчык В., Уласенка К., Светагор П.).

Чарнобыльская трагедыя – гэта сумны ўрок для чалавецтва, які забыць немагчыма, а ўзгадваць балюча!

Глядзець прэзентацыю

27-5-8 27-5-8
27-5-8 27-5-8
27-5-8 27-5-8
27-5-8 27-5-8

 

 

Дадатковая інфармацыя