Семінар “Важнейшыя аспекты ўдасканальвання навуковай дзейнасці”

Семінар “Важнейшыя аспекты ўдасканальвання навуковай дзейнасці”

26-111-1

Семінар для студэнтаў факультэта фізічнай культуры правёў кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі і прыкладной інфарматыкі Макарэвіч Аляксандр Віктаравіч.

12–13 снежня 2017 года прадстаўнікі Мазырскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна прынялі ўдзел у ІІ З’ездзе вучоных Беларусі. Адным з прадстаўнікоў нашай установы адукацыі быў Аляксандр Віктаравіч Макарэвіч, які падзяліўся сваімі ўражаннямі аб рабоце буйнейшага навуковага форума краіны.

Аляксандр Віктаравіч паведаміў, што ўдзел у форуме прыняў Кіраўнік дзяржавы. Разам з Прэзідэнтам дэлегаты абмеркавалі прыярытэты доўгатэрміновага развіцця. Безумоўна, гаварылі і аб праблемах. Нямала дыскусій было прысвечана цяжкасцям укаранення навуковых распрацовак, таму, як пазбегнуць збегу кадраў.

Аляксандр Віктаравіч пазнаёміў студэнтаў з рэзалюцыяй з’езду. Як адзначыў дакладчык, па выніках з’езду вялікія надзеі ўскладзены на рэгіянальную навуку. Таксама студэнты даведаліся, што мноства абмеркаванняў было сканцэнтравана вакол ключавога дакумента форума – праекта стратэгіі “Навука і тэхналогіі”. У ім вызначана будучая мадэль краіны – “Беларусь інтэлектуальная”. Яе ключавыя кампаненты: лічбавая эканоміка і стварэнне ІТ-краіны.

Дадатковая інфармацыя