73-я гадавіна Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

73-я гадавіна Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

9-5У сувязі з гэтай памятнай датай студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах нашага ўніверсітэта, не забылі павіншаваць з Днём Перамогі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны: Хрусталёву Юлію Аляксандраўну, Пугалава Уладзіміра Пракопавіча, Вафека Івана Антонавіча. Ветэранам пажадалі моцнага здароўя, бадзёрасці духу, уручылі памятныя падарункі і кветкі.

9 мая студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта прынялі ўдзел у жалобнай калоне “Беларусь памятае” ў рамках акцыі “Бессмяротны полк”.

Адміністрацыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, дэканы факультэтаў, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў, аспіранты, магістранты, студэнты прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу на Кургане Славы. Яго ўдзельнікамі былі ветэраны вайны, кіраўніцтва горада, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў моладзі. На Кургане Славы былі ўскладзены кветкі і ўшанаваны хвілінай маўчання ўсе тыя, хто загінуў у гады гэтай страшнай вайны.

Абавязак кожнага з нас сёння – памятаць і быць удзячным тым, хто змагаўся за мірнае неба над галавой. Дзякуй Вам, дарагія ветэраны, за Перамогу!

 

 

Дадатковая інфармацыя