Адміністрацыя і студактыў універсітэта: новы ўзровень зносінаў

Адміністрацыя і студактыў універсітэта: новы ўзровень зносінаў

13-1

11 чэрвеня 2018 года адбылося пашыранае пасяджэнне актыву студэнцкага самакіравання. На пасяджэнні прысутнічалі першы прарэктар універсітэта Лебедзеў Мікалай Аляксандравіч, прарэктар па выхаваўчай рабоце Шчур Сяргей Мікалаевіч, начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеева Святлана Васільеўна, начальнік планава-эканамічнага аддзела Барысенка Наталля Валер’еўна, в. а. сакратара ПА ГА “БРСМ” Барысенка Вікторыя Вітальеўна, старшыня прафкама студэнтаў Струкаў Віктар Віктаравіч, галоўная медсястра санаторыя-прафілакторыя ўніверсітэта Шубоўская Вольга Уладзіміраўна.

Асноўная мэта пасяджэння – увайсці ў адкрыты дыялог з адміністрацыяй універсітэта, праінфармаваць пра свае поспехі і дасягненні, задаць пытанні і расказаць аб праблемах. Атмасфера сустрэчы была дастаткова дэмакратычнай і добразычлівай: у кожнага была магчымасць не толькі асабіста задаць пытанне, але і атрымаць змястоўны адказ. Абмяркоўваліся пытанні і праблемы, якія ўзніклі за апошні час: пытанні работы дэканатаў, арганізацыя харчавання студэнтаў, праблемы, звязаныя з пражываннем у інтэрнатах, работы санаторыя-прафілакторыя, адпрацоўкі прапушчаных заняткаў і інш. Таксама былі пытанні да прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый.

Напрыканцы пашыранага пасяджэння студэнтам, якія прымалі актыўны ўдзел у грамадскай, культурнай і валанцёрскай дзейнасці ўніверсітэта, былі ўручаны граматы, лісты падзякі, а таксама памятныя сувеніры.

Неабходна адзначыць, што сёння студэнцкае самакіраванне набывае сацыяльна-практычны характар. Гэта значыць, што студэнты ўжо зараз павінны займаць актыўную жыццёвую пазіцыю і адказна ставіцца да перспектыў сваёй прафесійнай і культурна-маральнай самарэалізацыі, удзельнічаць у кіраванні справамі навучальнай установы. У будучыні ўменне прымаць сур’ёзныя рашэнні, несці за іх адказнасць, мець навыкі кіравання, весці перагаворы дапаможа студэнтам быць заўважанымі, а значыць, запатрабаванымі.

 

 

Дадатковая інфармацыя