Інфармацыйна-азнаямляльныя сустрэчы для студэнтаў-першакурснікаў

Інфармацыйна-азнаямляльныя сустрэчы для студэнтаў-першакурснікаў

27-13

З 10.09 па 26.09.2018 года ў чытальнай зале ўніверсітэта супрацоўнікамі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю былі праведзены інфармацыйныя сустрэчы са студэнтамі 1 курса. Іх мэта – азнаямленне і заахвочванне студэнтаў да грамадскага, культурнага, спартыўнага жыцця ўніверсітэта. На сустрэчах прысутнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі розных службаў і аддзелаў універсітэта.

Начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеева Святлана Васільеўна азнаёміла студэнтаў з асноўнымі накірункамі работы гэтага структурнага падраздзялення, асноўнымі мерапрыемствамі, якія праводзяцца ва ўніверсітэце. Асаблівая ўвага была звернута на прафілактыку правапарушэнняў, выкананне патрабаванняў грамадскага парадку, на знешні выгляд студэнта педагагічнага ўніверсітэта.

Аб асноўных накірунках дзейнасці сваіх падраздзяленняў расказалі супрацоўнікі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю: прадстаўнікі ідэалагічнага цэнтра, цэнтра культурнай дзейнасці студэнцкай моладзі, сацыяльна-псіхалагічнай службы ўніверсітэта. Перад студэнтамі таксама выступілі старшыня прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў Струкаў В.В., галоўны ўрач санаторыя-прафілакторыя Ганчароў У.М., начальнік спартыўнага клуба Дайняк В.П., супрацоўнікі чытальнай залы і залы інфармацыйных тэхналогій універсітэта.

У ходзе сустрэчы ўсе студэнты атрымалі адказы на хвалюючыя іх пытанні. У добры шлях, дарагія першакурснікі!

 

Дадатковая інфармацыя