Свята сяброўства двух народаў

Свята сяброўства двух народаў

29-5       27 верасня 2018 года Рэспубліка Туркменістан адзначае самае галоўнае дзяржаўнае свята краіны – 27-ую гадавіну Незалежнасці. У межах свята для студэнтаў з Рэспублікі Туркменістан, якія навучаюцца ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, быў праведзены шэраг мерапрыемстваў.

27 верасня ва ўніверсітэце адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Туркменістан, на якім прысутнічалі рэктар універсітэта Валянцін Васільевіч Валетаў, запрошаныя госці, а таксама студэнцкі актыў універсітэта, дзе ўсе прысутныя паглыбіліся ў свет самабытнасці Туркменістана.

Рэктар універсітэта павіншаваў студэнтаў з нацыянальным святам і адзначыў, наколькі моцнае сяброўства паміж студэнтамі з Туркменістана і Рэспублікі Беларусь.

Арганізатарамі святочнага канцэрта сталі прадстаўнікі Туркменскага зямляцтва. Студэнты пазнаёмілі прысутных з гісторыяй станаўлення Незалежнасці Туркменістана, з дасягненнямі сваёй краіны за гэтыя гады, расказалі аб ролі краіны на міжнароднай арэне.

Святочнае мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю культуры роднай краіны, а таксама на далейшае сяброўства і адзінства паміж беларускімі і туркменскімі студэнтамі. Праграма канцэрта ўключала народныя песні і танцы.

А заключным акордам мерапрыемства стала дэгустацыя нацыянальных страў Туркменістана і калектыўнае фота на памяць.

 

Дадатковая інфармацыя