Аб перспектывах супрацоўніцтва

Аб перспектывах супрацоўніцтва

28-1-4

26.09.2018 на філалагічным факультэце на базе Цэнтра русістыкі адбылася сустрэча адміністрацыі факультэта з прадстаўніком Расійскага цэнтра навукі і культуры (г. Гомель) А.В. Бераневым. У фонд Цэнтра русістыкі былі перададзены метадычныя і навуковыя выданні па вывучэнні і выкладанні рускай мовы і літаратуры ў школе і вну.

Студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта азнаёміліся з навінкамі літаратуры і прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу аб перспектывах супрацоўніцтва кафедры беларускай і рускай філалогіі з прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Дадатковая інфармацыя