Вынікі конкурсу на ўключэнне студэнтаў універсітэта ў кадравыя рэзервы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта

Вынікі конкурсу на ўключэнне студэнтаў універсітэта ў кадравыя рэзервы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта

10-11        9 кастрычніка ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі па ўзгадненні кандыдатаў з ліку студэнтаў універсітэта для ўключэння ў перспектыўныя кадравыя рэзервы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. Пасяджэнню конкурснай камісіі папярэднічаў першы этап конкурсу: размяшчэнне аб’явы пра яго на сайце ўніверсітэта, прыём дакументаў і праверка прадстаўленых дакументаў. З усіх прадстаўленых кандыдатур на другі этап конкурсу было адабрана шэсць кандыдатаў.

На другім этапе конкурсу з дапамогай індывідуальнага субяседавання прэтэндэнтаў з членамі конкурснай камісіі былі правераны прафесійныя і асабовыя якасці кандыдатаў. Усе кандыдаты прадставілі сябе вельмі годна. Па выніках субяседавання конкурснай камісіяй было рэкамендавана два студэнты для ўключэння ў перспектыўныя кадравыя рэзервы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта – Кудлач Юлія (філалагічны факультэт) і Жук Марына (фізіка-інжынерны факультэт); два студэнты для ўключэння ў перспектыўныя кадравыя рэзервы Мазырскага раённага выканаўчага камітэта – Ракаўшчык Марыя (тэхнолага-біялагічны факультэт) і Міцура Уладзіслаў (факультэт фізічнай культуры); два студэнты ўключаны ў перспектыўныя кадравыя рэзервы УА МДПУ імя І.П. Шамякіна – Заяц Ірына (тэхнолага-біялагічны факультэт) і Кісялевіч Таццяна (факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі).

 

10-12

Дадатковая інфармацыя