Туркменістан: гісторыя, адукацыя, культура
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.10.2018 11:02
18.10.2018 на філалагічным факультэце ў межах праходжання педагагічнай практыкі студэнтамі з ліку замежных грамадзян 4 курса спецыяльнасці “Руская мова і літаратура” адбыўся інфармацыйна-творчы праект “Туркменістан: гісторыя, адукацыя, культура”. На мерапрыемстве прысутнічалі дэкан філалагічнага факультэта Сымановіч Т.М., загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Чэчка Т.М., намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Судзібор І.Л., метадысты па педагагічнай практыцы, студэнты філалагічнага факультэта.
Вядучыя праекта Ягмурава Уміда, Джумаева Дзілдар, Клычаў Іляс паспрыялі паглыбленню прысутных у атмасферу любові і павагі да сваёй Радзімы, да яе слаўных гераічных і культурных падзей. Заключным акордам свята стала дэманстрацыя моды нацыянальных касцюмаў і ўпрыгожанняў Туркменістана, прэзентацыя нацыянальнай кухні рэспублікі. Студэнты падчас правядзення мерапрыемства выкарыстоўвалі разнастайныя метадычныя і творчыя прыёмы: выставы, мастацкае ілюстраванне, відэапрэзентацыя, тэатралізацыя, выканальніцкае чытанне і інш., што сведчыць аб добрай філалагічнай падрыхтоўцы будучых настаўнікаў рускай мовы і літаратуры.
Намеснік дэкана
па выхаваўчай рабоце Судзібор І.Л.
