Навукова-практычны семінар “Камсамол і яго гістарычнае значэнне”

Навукова-практычны семінар “Камсамол і яго гістарычнае значэнне”

26-5     22 кастрычніка 2018 года кафедрай гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін арганізаваны і праведзены навукова-практычны семінар “Камсамол і яго гістарычнае значэнне”, прысвечаны 100-годдзю УЛКСМ. З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся прарэктар па выхаваўчай рабоце УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Шчур С.М., намеснік старшыні Мазырскай раённай арганізацыі ветэранаў Арцёменка В.Р., дэкан філалагічнага факультэта Сымановіч Т.М.

Усесаюзны Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі (УЛКСМ) – грамадска-палітычная арганізацыя моладзі, у якую прымалася перадавая савецкая моладзь, юнакі і дзяўчаты ад 14 да 28 год. Асноўнымі задачамі УЛКСМ з’яўляліся: выхаванне моладзі ў духу камунізму, заахвочванне яе да будаўніцтва новага грамадства, падрыхтоўка пакалення ўсебакова развітых людзей. Праз структуру дадзенай арганізацыі ажыццяўлялася грамадзянскае, ідэалагічнае, патрыятычнае выхаванне моладзі, рэалізоўваліся палітычныя і сацыяльныя праекты.

Камсамол унёс вялікі ўклад у пасляваеннае ўзнаўленне народнай гаспадаркі, у правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі, культурнай рэвалюцыі. Камсамол з’яўляўся масавай арганізацыяй, якая мела каласальны ўплыў ва ўсіх сферах жыцця: прамысловасці і эканоміцы, адукацыі і навуцы, культуры і мастацтве, спорце, арганізацыі вольнага часу.

Удзел у семінары прынялі студэнты 1–2 курсаў філалагічнага факультэта і навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Мазыра”. На семінары з дакладамі выступілі Цупа А.С. “Гісторыя стварэння УЛКСМ”, Нараўшвілі А.Э. “Фоталетапіс камсамольскіх будоўляў: з гісторыі працоўных атрадаў УЛКСМ”, Кудлач Ю.В. “Камсамольцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Удзельнікі семінара не толькі азнаёміліся з гісторыяй стварэння маладзёжнай арганізацыі, даведаліся пра будні камсамольцаў і дзейнасць камсамольскіх будатрадаў, подзвігі савецкай моладзі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але таксама пазнаёміліся з музычным рэпертуарам камсамольцаў.

Камсамол стаў пляцоўкай для стварэння кадраў практычна для ўсіх сфер жыцця грамадства нашай дзяржавы.

Гаўрылавец Л.У., загадчык кафедры

гісторыі і грамадазнаўчых навук

 

Дадатковая інфармацыя