Мы зрабілі!

Мы зрабілі!

22-1-1           Не ўпершыню студэнты нашага ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзел у акцыях экалагічнай накіраванасці.

Так і ў гэтым годзе студэнты фізіка-інжынернага факультэта, тэхнолага-біялагічнага факультэта, факультэта фізічнай культуры і факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі, а таксама студэнцкае самакіраванне прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Зробім 2018!”.

Месцам для прыбірання быў вызначаны гарадскі пляж (левы бераг Прыпяці), дзе студэнты прыбіралі адыходы, што спатрэбяцца для перапрацоўкі. Актывістамі было сабрана больш за 40 мяшкоў смецця.

 

Дадатковая інфармацыя