Валанцёрская дапамога студэнтаў факультэта фізічнай культуры

Валанцёрская дапамога студэнтаў факультэта фізічнай культуры

25-1-1     20 – 21.10.2018 студэнты-валанцёры факультэта фізічнай культуры прынялі ўдзел у Х адкрытай рэспубліканскай спартакіядзе “Палеская восень” сярод інвалідаў-калясачнікаў у якасці валанцёраў і суддзяў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў спаборніцтваў звярнуўся Флёрка Аляксандр Мікалаевіч, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту.

У Х юбілейнай адкрытай рэспубліканскай алімпіядзе “Палеская восень” прынялі ўдзел спартсмены з Беларусі, Расіі і Украіны.

Студэнты факультэта фізічнай культуры прынялі ўдзел у судзействе спаборніцтваў, а таксама выступілі ў якасці валанцёраў. Як адзначылі Дрык Анастасія, Пугач Андрэй, Кавалеўская Крысціна, Парфёнаў Уладзімір, валанцёрская дзейнасць – гэта магчымасць выконваць карысныя функцыі і развіваць неабходныя ў жыцці якасці пераадольваць уласныя жахі і ўнутраныя бар’еры.

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі мноства станоўчых эмоцый і незабыўных уражанняў.


Дадатковая інфармацыя