Інфармацыйны семінар для куратараў вучэбных груп “Прафілактыка негатыўных з’яў у студэнцкім асяродку”

Інфармацыйны семінар для куратараў вучэбных груп “Прафілактыка негатыўных з’яў у студэнцкім асяродку”

15-3         13 лістапада 2018 года адбыўся інфармацыйны семінар для куратараў вучэбных груп “Прафілактыка негатыўных з’яў у студэнцкім асяродку”, падрыхтаваны і праведзены супрацоўнікамі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю.

Мэта дадзенага мерапрыемства – фарміраванне сацыяльнай актыўнасці куратара, навучанне магчымым шляхам рашэння праблем у вучэбнай групе.

На семінар былі запрошаны намеснікі дэканаў па выхаваўчай рабоце, куратары вучэбных груп, спецыялісты СППС, супрацоўнікі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю, прадстаўнікі Мазырскага псіханеўралагічнага дыспансера і інспекцыі па справах непаўналетніх Мазырскага РАУС.

Начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеева С.В. азнаёміла ўдзельнікаў семінара з метадычнымі рэкамендацыямі “Сацыяльна-педагагічнае і псіхалагічнае суправаджэнне замежных грамадзян, якія навучаюцца ў вышэйшай школе Рэспублікі Беларусь” Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Мазырскага РАУС Каваленка В.М. праінфармаваў аб адміністратыўных правапарушэннях і крымінальных злачынствах сярод непаўналетняй студэнцкай моладзі і аб прадугледжаных мерах адказнасці за іх.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанню асаблівасцей выяўлення маладых людзей у крызісным стане, аб якім расказала псіхолаг стацыянарнага аддзялення Мазырскага псіханеўралагічнага дыспансера Бяляева Н.П.

Завяршыўся семінар падвядзеннем вынікаў даследавання “Куратар вачыма студэнтаў”, праведзенага сацыяльна-псіхалагічнай службай універсітэта. Па выніках даследавання было вызначана, што студэнты нашага ўніверсітэта ведаюць сваіх куратараў і рэгулярна наведваюць куратарскія гадзіны.

Усім удзельнікам семінара былі падрыхтаваны матэрыялы і рэкамендацыі для паспяховай работы.

Дадатковая інфармацыя