Першынства УА МДПУ імя І.П. Шамякіна па валейболе

Першынства УА МДПУ імя І.П. Шамякіна па валейболе

30-1-1

З 26.11.2018 па 28.11.2018 г. у спартыўнай зале № 1 галоўнага корпуса адбылося першынства УА МДПУ імя І.П. Шамякіна па валейболе.

Спаборніцтвы праводзіліся сярод мужчынскіх і жаночых каманд згодна з правіламі, якія дзейнічаюць. Месцы вызначаліся па найбольшай колькасці ачкоў, набраных камандай ва ўсіх гульнях.

Студэнты факультэта фізічнай культуры, якія займаюцца ў групе “Павышэнне спартыўнага майстэрства (валейбол)”, прынялі ўдзел у судзействе спаборніцтваў.

Па выніках правядзення першынства УА МДПУ імя І.П. Шамякіна па валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд месцы размеркаваліся наступным чынам:

Мужчынскія каманды

1 месца – факультэт фізічнай культуры (намеснік дэкана па спартыўна-масавай рабоце Будкоўскі В.М.);

2 месца – фізіка-інжынерны факультэт (намеснік дэкана па спартыўна-масавай рабоце Маслава К.А.);

3 месца – тэхнолага-біялагічны факультэт (намеснік дэкана па спартыўна-масавай рабоце Канапацкі В.А.).

Жаночыя каманды

1 месца – факультэт фізічнай культуры (намеснік дэкана па спартыўна-масавай рабоце Будкоўскі В.М.);

2 месца – факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі (намеснік дэкана па спартыўна-масавай рабоце Барысок А.А.);

3 месца – філалагічны факультэт (намеснік дэкана па спартыўна-масавай рабоце Блоцкая Ю.В.).

Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў!

Дадатковая інфармацыя