Рэспубліканская выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў “Грані творчасці” на філалагічным факультэце

Рэспубліканская выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў “Грані творчасці” на філалагічным факультэце

5.12.21 03.12.2018 у межах работы Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў “Грані творчасці”, прысвечанай Году малой радзімы, студэнты філалагічнага факультэта прэзентавалі для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Мазыра”, “Сярэдняя школа № 13 г. Мазыра” выставачныя работы з 37 вну Рэспублікі Беларусь. Для навучэнцаў старэйшых класаў студэнты арганізавалі работу некалькіх інтэрактыўных пляцовак: «Мы выбіраем філфак!», «Краіна мая, Беларусь!», “Зямля мая, зямля бацькоў святая!”.

Школьнікі актыўна прымалі ўдзел у творчых студэнцкіх праектах. Атмасфера супрацоўніцтва, творчасці і ўзаемадапамогі аб’яднала студэнтаў філалагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і навучэнцаў устаноў адукацыі г. Мазыра.

З цікавасцю і юнацкім імпэтам вучні прымалі ўдзел у патрыятычнай акцыі «Я люблю сваю малую радзіму!».Юныя мазыране прызнаваліся ў любові да роднай зямлі, роднага горада.

Пераможцам віктарыны “Краіна мая, Беларусь!” стала вучаніца 10 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Мазыра” Стральцова Вольга.

Студэнты 4 курса спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура” выступілі перад навучэнцамі і настаўнікамі школ г. Мазыра з літаратурна-музычнай кампазіцыяй “Зямля мая, зямля бацькоў святая!”. Прагучалі вершы і песні беларускіх аўтараў пра малую радзіму. Усіх прысутных у аўдыторыі натхніла пачуццё патрыятызму і павагі да сваіх вытокаў.

Для абітурыентаў 2019 года была праведзена прэзентацыя ўсіх спецыяльнасцей філалагічнага факультэта: “Руская мова і літаратура Замежная мова (англійская)”, “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)”, “Замежныя мовы (нямецкая, англійская)”, “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”.

Філалагічны факультэт – гэта рэалізацыя творчых здольнасцей студэнтаў, актыўны ўдзел у маладзёжным жыцці ўніверсітэта, горада, вобласці і рэспублікі.

Паважаныя абітурыенты 2019 года, запрашаем на вучобу!

Філфак – Ваш выбар!

Судзібор І.Л., намеснік дэкана

па выхаваўчай рабоце

філалагічнага факультэта

photo  photo 
photo  photo 
photo  photo 
photo  photo 
photo  photo 
photo  photo 
photo  photo 
photo  photo 
photo  photo 
photo  photo 

Дадатковая інфармацыя