Агульнашкольны бацькоўскі сход

Агульнашкольны бацькоўскі сход

29 лістапада 2018 года ў сярэдняй школе № 6 г. Мазыра быў праведзены агульнашкольны бацькоўскі сход. Адным з пунктаў на павестцы дня было пытанне прафесійнай арыентацыі школьнікаў-выпускнікоў 2019 года.

Выкладчык кафедры замежных моў і методыкі выкладання замежных моў Ранчынская Ю.В. выступіла з прэзентацыяй навучальнай установы “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, прадставіла інфармацыю аб рабоце філалагічнага факультэта, кафедры замежных моў і МВЗМ.

Бацькі былі інфармаваны аб правілах прыёму ў вну, аб факультэтах і спецыяльнасцях універсітэта, магчымасці працягваць навучанне па праграмах магістратуры і аспірантуры. Таксама Ранчынская Ю.В. паведаміла пра навукова-даследчую работу, якая праводзіцца на базе кафедры замежных моў і МВЗМ. Бацькам і настаўнікам школы было цікава даведацца пра тое, што студэнты навукова-даследчай лабараторыі і навуковых гурткоў прымаюць удзел у розных міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, вэбінарах, конкурсах, алімпіядах і дэманструюць выдатныя веды ў галіне замежных моў.

Адным з найбольш захапляльных момантаў для будучых студэнтаў з’яўляецца магчымасць праходжання стажыроўкі за мяжой, у школах Германіі і Нідэрландаў. Сваім асабістым вопытам наведвання Германіі ў рамках адукацыйнай праграмы меў магчымасць падзяліцца Кавалёў Міхаіл, студэнт 4 курса філалагічнага факультэта, выпускнік СШ № 6 г. Мазыра 2015 года.

Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы. Навучэнцы, выпускнікі, бацькі і настаўнікі школы былі запрошаныя на Дзень адчыненых дзвярэй у МДПУ імя І.П. Шамякіна, які традыцыйна праводзіцца вясной.

Дадатковая інфармацыя