Выстава “Межы творчасці”

Выстава “Межы творчасці”

28-1-2

26 лістапада ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце адбылося ўрачыстае прадстаўленне Рэспубліканскай культурна-асветніцкай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў “Межы творчасці”, прысвечанай Году малой радзімы.

Тэмай-дэвізам Рэспубліканскай выставы 2018 года была абрана цытата У. Караткевіча – “Мой чароўны беларускі край, Бацькаўшчына светлая мая!..”. Выстава адбываецца з мэтай актуалізацыі і ўдасканальвання сістэмы мастацка-эстэтычнага выхавання студэнцкай моладзі.

На ўрачыстым прадстаўленні выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў прысутнічалі прадстаўнікі з розных факультэтаў, а таксама рэктар універсітэта Наўныка В.М., прарэктар па выхаваўчай рабоце Шчур С.М., кіраўнікі структурных падраздзяленняў.

У творчым праекце прынялі ўдзел студэнты 37 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. Прадстаўлена больш за 160 творчых работ, у тым ліку і 6 работ студэнтаў нашага ўніверсітэта.

На працягу ўсяго часу на базе выставы будуць праходзіць культурна-асветніцкія мерапрыемствы і акцыі, прафарыентацыйныя мерапрыемствы і мерапрыемствы, прымеркаваныя да Года малой радзімы.

Кожная творчая выстава – гэта заўсёды адкрыццё, адкрыццё свету прыгажосці і мудрасці. Прадстаўленыя работы не толькі развіваюць творчыя здольнасці, але і вучаць любіць свой родны край, прыроду, бачыць прыгажосць звыклых рэчаў. 

 

 

Дадатковая інфармацыя