Перспектывы развіцця адораных студэнтаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.01.2019 05:16
20.12.2018 на базе Ідэалагічнага цэнтра з мэтай азнаямлення з тэарэтычнымі і практычнымі пытаннямі падтрымкі адоранай і таленавітай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся інфармацыйны семінар “Перспектывы развіцця адораных студэнтаў”, які ўжо стаў традыцыйным.
У семінары прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў, якія знаходзяцца ў базе дадзеных адоранай моладзі, імянныя стыпендыяты і студэнцкі актыў універсітэта.
Экспертамі выступілі: начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеева С.В., спецыялісты аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю, старшыня студэнцкага навуковага таварыства Кавалёва А.В., в.а. загадчыка аспірантуры Амялюжанка Ю.А., юрысконсульт Грынеўскі В.В., а таксама старшыня прафкама студэнтаў універсітэта Струкаў В.В.
Падтрымка адоранай і таленавітай моладзі з’яўляецца ў Рэспубліцы Беларусь справай дзяржаўнай важнасці, паколькі дабрабыт народа вызначаецца яго творчым патэнцыялам. У сувязі з гэтым на семінары былі асветлены пытанні навукова-метадычнага суправаджэння работы ва ўніверсітэце з адоранымі і таленавітымі студэнтамі. Студэнты былі азнаёмлены з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па стварэнні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі; з асноўнымі палажэннямі сацыяльна-эканамічнай абароны інтарэсаў студэнтаў.
На семінары былі прадстаўлены слайд-прэзентацыі, дзе студэнты бачылі сваіх выкладчыкаў, якія ў мінулым былі ў банку дадзеных адоранай моладзі, а сёння з’яўляюцца кандыдатамі навук, дацэнтамі. Кожны ўдзельнік меў магчымасць выступіць, расказаць пра сябе, пра свае дасягненні і планы на будучыню.
Падводзячы вынікі семінара, начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеева С.В. адзначыла, што адораная моладзь – гэта “залаты запас” Рэспублікі Беларусь, пагэтаму важна асаблівую ўвагу надаваць рабоце з адоранымі студэнтамі. Галоўнае – своечасова ствараць такім студэнтам камфортныя ўмовы для далейшага развіцця і прафесійнага росту.
|