Віншуем А.С. Астрэйка, дацэнта кафедры педагогікі і псіхалогіі факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі, з перамогай у Рэспубліканскім конкурсе метадычных стартапаў!

Віншуем А.С. Астрэйка, дацэнта кафедры педагогікі і псіхалогіі факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі, з перамогай у Рэспубліканскім конкурсе метадычных стартапаў!

28-1-1          Падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу метадычных стартапаў “Інтэрактыўныя метады і прыёмы ў метадычнай рабоце”, які праходзіў з верасня па снежань 2018 года.

Дыпломам пераможцы ўзнагароджана каманда стартапа “Акадэмія педагагічных інавацый”.

Конкурс быў арганізаваны ў адпаведнасці з Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагогаў на 2018 год у дзяржаўнай установе адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”.

Мэта мерапрыемства:

– падтрымка інавацый і ініцыятыў у арганізацыі метадычнай работы з педагогамі ў міжкурсавы перыяд;

– распаўсюджванне эфектыўнага вопыту работы інстытутаў развіцця адукацыі, раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў па выкарыстанні інтэрактыўных метадаў і прыёмаў у метадычнай рабоце;

– спрыянне асабоваму і прафесійнаму росту, самаразвіццю метадыстаў, фарміраванню прафесійных сувязей паміж метадыстамі.

Метадычны стартап – гэта праект, які ўзнік некалькі гадоў назад. Як правіла, стартап абапіраецца на энтузіязм ініцыятараў, інавацыйнасць ідэй альбо на тое і іншае адначасова. Асновай стварэння стартапа служыць актуальная праблема. У нашым выпадку гэта інтэрактыўныя метады і прыёмы ў метадычнай рабоце.

21 снежня 2018 года на выніковым мерапрыемстве праходзіла асабістая прэзентацыя стартапаў каманд-пераможцаў, адбор матэрыялаў для публікацыі ў СМІ, узнагароджанне пераможцаў і прызёраў конкурсу дыпломамі.

Для ўдзелу ў асабістай прэзентацыі стартапаў адабралі праект “Акадэмія педагагічных інавацый” філіяла кафедры педагогікі і псіхалогіі УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” і ДУА “Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.

Распрацоўшчыкі праекта:

Астрэйка Алена Сяргееўна, загадчык філіяла кафедры педагогікі і псіхалогіі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна;

Андрыеўская Таццяна Леанідаўна, намеснік дырэктара ДУА “Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.

З прэзентацыяй стартапа “Акадэмія педагагічных інавацый” можна пазнаёміцца ТУТ.

Жадаем калегам далейшых творчых поспехаў і прафесійнага росту!

 

Дадатковая інфармацыя