Адзіны дзень бяспекі

Адзіны дзень бяспекі

27-1-1

З 20 лютага па 1 сакавіка 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць акцыя “Адзіны дзень бяспекі”, накіраваная на фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці.

27 лютага 2019 года на базе ўніверсітэта адбылося прафілактычнае мерапрыемства па папярэджанні надзвычайных сітуацый, прапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне правілам паводзінаў у розных надзвычайных сітуацыях і аказанні першай медыцынскай дапамогі.

У межах акцыі таксама прайшлі вучэнні і трэніроўка па рэагаванні на надзвычайную сітуацыю тэхнагеннага характару на аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей. Адпрацоўвалася бяспечнае правядзенне эвакуацыі з вучэбнага корпуса № 1, які знаходзіцца па адрасе: вул. Студэнцкая, 28.

 

27-1-1

27-1-1

27-1-1

27-1-1

Дадатковая інфармацыя