2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 05.04.2019 12:32
2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі ў Маскве Дагавор “Аб утварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі”. А ўжо праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор “Аб Саюзе Беларусі і Расіі”, які даў новы імпульс працэсу ўсеагульнай інтэграцыі дзвюх дзяржаў.
З таго часу гэты дзень адзначаецца як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, праводзіцца мэтанакіраваная работа па будаўніцтве новага саюза.
У гэты дзень у нашым універсітэце прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Праведзены тэматычныя куратарскія і інфармацыйныя гадзіны: “Дзве Русі – дзве сястры”, “Беларусь і Расія”, “Саюз Беларусі і Расіі”, “Брацтва народаў”; выстава літаратуры ў бібліятэцы “Дзве сястры – Беларусь і Расія”; праведзены конкурс малюнкаў і плакатаў у інтэрнатах універсітэта, а таксама адбылася інфармацыйная маладзёжная акцыя “Беларусь і Расія – сяброўства”, на якой студэнты адзначалі, што агульнае і адрознае паміж дзвюма краінамі, а таксама пакінулі свае пажаданні для далейшага развіцця Беларусі і Расіі.