Дзень адчыненых дзвярэй ва ўніверсітэце

Дзень адчыненых дзвярэй ва ўніверсітэце

      30.03.2019 ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Мерапрыемства наведалі навучэнцы сярэдніх школ і гімназій г. Мазыра і Мазырскага раёна, г. Калінкавічы і Калінкавіцкага раёна, гг. Ельск, Светлагорск, Рэчыца, Пакалюбіцкай сярэдняй школы Гомельскага раёна, г. Кіраўск Магілёўскай вобласці, а таксама настаўнікі і бацькі выпускнікоў.

Вядучыя мерапрыемства азнаёмілі прысутных з асноўнымі этапамі развіцця УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. З дакладам-прэзентацыяй аб матэрыяльна-тэхнічнай базе, прафесарска-выкладчыцкім складзе ўніверсітэта, а таксама з правамі і абавязкамі ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання, тэрмінах рэгістрацыі на ЦТ перад гасцямі выступіла загадчык сектара даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі Н.І. Новік-Шчарбенка.

Поўную інфармацыю пра спецыяльнасці, на якія будзе ажыццяўляцца набор абітурыентаў у 2019 годзе, аб студэнцкім жыцці госці мерапрыемства атрымалі з выступленняў-прэзентацый дэканаў факультэтаў, якія суправаджаліся творчымі нумарамі студэнтаў.

Аб тэрмінах уступнай кампаніі ў 2019 годзе, умовах залічэння розных катэгорый абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені расказаў адказны сакратар прыёмнай камісіі, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў П.Р. Кошман.

На пазнаваўчых маршрутах па інтарэсах навучэнцы мелі магчымасць прыняць удзел у віктарыне “Шляхі беларускай гісторыі”, адукацыйным праекце “Руская мова і літаратура ў сучаснай сацыякультурнай прасторы”, майстар-класе “Вандроўка ў Амерыку”, мелі магчымасць паназіраць за вопытамі па фізіцы, майстар-класамі па аэробіцы і футболе.

 

Дадатковая інфармацыя